ФК ДЮСШ-ДБК Гомель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ДЮСШ-ДБК — беларускі футбольны клуб з Гомеля. Заснаваны ў 2010 годзе. У 2016 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
Футбольная школа ДЮСШ ДБК была створана ў 2010 годзе. Выхаванцы школы выступалі ў розных юнацкіх спаборніцтвах. У 2015 некаторыя ігракі школы выступалі за «Рэчыцу-2014», а ў 2016 годзе, са з'яўленнем першых выпускнікоў, было вырашана заявіць каманду ў Другую лігу. Аснову каманды склалі выхаванцы школы 1997—1999 гадоў нараджэння, таксама склад быў умацаваны некалькімі больш вопытнымі ігракамі[1][2]. Свой першы сезон каманда пачала не вельмі паспяхова, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы, але ў другой палове чэмпіянату здолела атрымаць некалькі перамог, якія, аднак, не дазволілі ўзняцца вышэй за перадапошні радок.
У сакавіку 2017 годзе клуб пацвярдзіў свой удзел у Другой лізе 2017, аднак пазней замест ДЮСШ-ДБК у трэці дывізіён была заяўлена іншая каманда, сфармаваная на базе ДЮСШ-ДБК — «Спутнік» з Рэчыцы.
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
- Канстанцін Чахаў (2016)
Зноскі
- Островок между юношеским футболом и профессиональным.(недаступная спасылка)
- ДЮСШ-ДСК на верхушке пирамиды Архівавана 6 жніўня 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads