ФК Нёман Масты
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Нёман» — беларускі футбольны клуб з горада Масты. Заснаваны ў 1986 годзе.
Гісторыя
Да 1991 гуляў у Чэмпіянаце БССР, потым апынуўся ў новастворанай Трэцяй лізе Чэмпіянату Беларусі. У 1999—2003 «Нёман» гуляў у Першай лізе, а з 2004 зноў выступаў у Другой лізе, дзе асаблівых поспехаў не меў.
2013
У сезоне 2013 «Нёман», узмацніўшыся некаторымі вопытнымі ігракамі (у тым ліку з спыніўшага выступленні ў чэмпіянаце гродзенскага «Белкарда»), павёў барацьбу за выхад у Першую лігу. Першы радок у табліцы хуценька захапіў гомельскі «Гомельчыгунтранс», а за другое месца пачалася барацьба паміж «Нёманам» і мінскай «Зоркай-БДУ». Цягам першага круга на другім месцы ішлі мастаўчане, але шэраг няўдалых матчаў «Нёмана» ў сярэдзіне другога круга дазволіў «Зорцы-БДУ» перагнаць канкурэнтаў. Але «Нёман» не здаваўся і атрымаў у канцы турніру 6 перамог запар (у тым ліку над «Гомельчыгунтрансам» 4:1 у 24-м туры — адзінае паражэнне гомельскага клуба ў турніры). «Зорка-БДУ» ж у перадапошнім туры прайграла «Оршы» (0:1) і саступіла другі радок мастаўчанам, якія занялі другое месца і атрымалі пуцёўку ў Першую лігу.
2014
Нягледзячы на атрыманае месца месца ў Першай лізе, мастоўская каманда не здолела знайсці фінансаванне для пераходу ў дывізіён вышэй. У лютым 2014 «Нёман» афіцыйна адмовіўся ад удзелу ў Першай лізе[1].
Застаўшыся ў Другой лізе, клуб у красавіку 2014, пасля падзелу турніру на групы, трапіў у групу Б[2]. Старт быў правалены — пасля першага круга «Нёман» займаў 11 месца з 12. Але ў другім крузе каманда стала трывала набіраць ачкі і здолела ўмяшацца ў барацьбу за першыя чатыры месцы, якія дазвалялі выйсці ў фінальны раўнд. Аднак прысуджанае перад апошнім турам тэхнічнае паражэнне за матч 14 тура пакінула мастаўчан на 5 месцы ў групе. У стыкавых мачтах яны саступілі «Віцебску-2» і атрымалі выніковае 10 месца ў лізе.
2015
У пачатку 2015 года «Нёман» меў істотныя фінансавыя праблемы, з-за чаго ўдзел у Другой лізе доўгі час заставаўся пад пытаннем. У красавіку 2015 года стала канчаткова вядома, што «Нёман» не выступіць у Другой лізе і пераходзіць у чэмпіянат вобласці[3].
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1986—1995: «Дрэваапрацоўчык»
- 1996—2013: «Нёман»
- з 2014: «Нёман-Мастадрэў»
Дасягненні
- Лепшае дасягненне ў Першай лізе — 3 месца (2000)
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
- 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Віцебск-2», які заняў 5 месца ў групе А (1:0, 1:6).
Remove ads
Зноскі
Галоўныя трэнеры
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads