ФК Орша
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Орша» — беларускі футбольны клуб з горада Орша, заснаваны ў 1951 годзе[1]. Колеры — сіня-белыя. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Адну з мянушак «раёншчыкі» клуб атрымаў з-за таго, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нейтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе дзейнічае буйны ільнокамбінат.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Найбольшы перыяд сваёй гісторыі выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР па футболе, пераважна ў вышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але прайграў жодзінскаму «Тарпеда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградскага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў сапернікаў з яго. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыжскаму клубу ВЭФ 1:3.
У 1990-х клуб меў назву «Легмаш» (з 1997 мае сучасную назву), здолеў выйсці ў Другую лігу, дзе правёў некалькі сезонаў да 2001, калі з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату.
Праз тры гады клуб вярнуўся ў Другую лігу, але на гэты раз клуб здолеў толькі ў 2005 выйсці ў дывізіён вышэй, пасля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы.
У сярэдзіне сезона 2013 у клуб прыйшлі некалькі дасведчаных гульцоў, якія мелі досвед выступленняў у Вышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Оршы» ўзняцца на 6-ты радок. У сезоне 2014 каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе атрымала першае месца ў групе, не пацярпеўшы ніводнай паразы. У фінальным этапе «Орша» таксама спачатку ішла на першым месцы, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Орша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Орша» была самым папулярным клубам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што збірала ў сярэднім больш за 1000 чалавек на матчы.
У сезоне 2015 каманда ішла ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14-е месца з 16. У сезоне 2016 быў павялічаны бюджэт клуба, дзякуючы чаму яго склад папоўніў шэраг вопытных ігракоў, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Канаплёў, які доўгі час працаваў з «Віцебскам». «Орша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7-е месца з 14. У сезоне 2017, нягледзячы на добры пачатак, «Орша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да канца сезона, заняўшы 10-е месца з 16.
У пачатку 2018 года новым галоўным трэнерам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Орша» добра распачала сезон, але потым стала цярпець паражэнне за паражэннем. У жніўні трэнерам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў, істотна змяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі ігракамі. Сезон каманда скончыла на 12-м месцы з 15. Вехцеў заставаўся трэнерам і ў сезоне 2019, калі «Орша» стала 10-й, а нападнік клуба Дзмітрый Іваноў з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сезоне 2020 «Орша» адмовілася ад актыўнага супрацоўніцтва з «Віцебскам», больш запрашалі ігракоў з Магілёва і з Расіі. Галоўным трэнерам сезон пачынаў Аляксандр Вопсеў, у кастрычніку яго замяніў Мікалай Бранфілаў, аднак вынікі амаль не змяніліся — «Орша» амаль увесь сезон правяла ў сярэдзіне і ніжняй палове табліцы, скончыла турнір на 11 месцы.
У сезоне 2021, нягледзячы на істотную змену складу, клуб працягваў рабіць стаўку на вопытных ігракоў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых выканаўцаў і расійскімі ігракамі. Па турнірнай дыстанцыі каманда ішла роўна, знаходзілася амаль увесь час трохі ніжэй сярэдзіны табліцы. У верасні 2021 года галоўны трэнер каманды Мікалай Бранфілаў пакінуў клуб, некаторы час абавязкі галоўнага трэнера выконваў яго памочнік Алег Чарапнёў, а ў кастрычніку новым трэнерам стаў Ігар Чумачэнка, які раней узначальваў магілёўскі «Дняпро». На гэты час каманда ўжо ўпэўнена замацавалася на 9-м месцы з 12, дзе і скончыла сезон.
У сезоне 2022 каманда працягвала знаходзіцца пераважна ў сярэдзіне табліцы. Выступала нестабільна, буйныя паражэнні змяняліся перамогамі над фаварытамі. Чэмпіянат «Орша» завяршыла на 9-м месцы з 13.
Сезон 2023 года «Орша» пачала і скончыла з серыі паражэнняў і ўвесь час знаходзілася ў другой палове табліцы. Чэмпіянат каманда завяршыла на 14-м месцы з 17.
Перад сезонам 2024 года каманда змяніла галоўнага трэнера. Ім стаў Мікалай Кітаёў, які пасля заканчэння мінулага сезона завяршыў гульнявую кар’еру. Склад каманды папоўнілі шэраг новых ігракоў з Расіі і Ізраіля. У першай палове сезона каманда выдала серыю з 10 гульняў без паражэнняў (5 перамог і 5 нічый), але ўжо ў другой палове каманда пачала вельмі не стабільна. У выніку «Орша» скончыла сезон у сярэдзіне табліцы заняўшы 10-е месца з 18.
Эмблемы
- Гісторыя эмблем «Оршы»
- да 2015 года
- з 2016 года
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1951—1956: «Труд»
- 1956—1959: ЗШМ
- 1960—1965: «Машынабудаўнік»
- 1965—1989: «Старт»
- 1990—1994: «Легмаш»
- 1995: «Максім-Орша»
- 1996: «Максім-Легмаш»
- 1997—2005: «Орша»
- 2006: «Орша-Белаўтасервіс»
- з 2007: «Орша»
Дасягненні
БССР
- Фіналіст Кубка БССР: 1971
- 4-е месца ў чэмпіянаце БССР (1971)
- 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласці (1961, 1971, 1972, 1976). 7-разовы сярэбраны прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989, 2002). 4-разовы бронзавы прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1966, 1974, 1975, 1979).
Рэспубліка Беларусь
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі у групе Б: 1995
- Найлепшае дасягненне ў Першай лізе — 7 месца (2016)
Цяперашні склад
Станам на жнівень 2024 года[2].
Трэнерскі штаб
Мікалай Кітаёў (нар. 1984) — галоўны трэнер
Вячаслаў Герашчанка (нар. 1972) — трэнер
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Мікалай Камароўскі (1992—1994)
- Уладзімір Маргалкін (1994)
- Сяргей Шынкевіч (1995)
- Уладзімір Маргалкін (1995)
- Леанід Барэйша (1996—1998)
- Сяргей Шынкевіч (1998—2001)
- Сяргей Чарнышоў (2004—2006)
- Сяргей Ясінскі (2006, з ліпеня)
- Уладзімір Правалінскі (2007—2011)
- Аляксандр Ладзяны (2012—2015)
- Юрый Канаплёў (2016—2017)
- Вячаслаў Акшаеў (2018, да жніўня)
- Сяргей Вехцеў (жнівень 2018 — снежань 2019)
- Аляксандр Вопсеў (студзень — кастрычнік 2020)
- Мікалай Бранфілаў (кастрычнік 2020 — верасень 2021)
- Алег Чарапнёў (в. а. у верасні — кастрычніку 2021)
- Ігар Чумачэнка (кастрычнік 2021 — снежань 2023)
- Мікалай Кітаёў (са снежня 2023)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

