ФК Нёман-Агра Стоўбцы
былы беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Нёман-Агра» — былы беларускі футбольны клуб са Стоўбцаў. Заснаваны ў 1979 годзе, спыніў існаванне ў 2020 годзе.
Гісторыя
Клуб быў заснаваны ў 1979 годзе і спачатку ўдзельнічаў у чэмпіянаце БССР. У 1992 годзе «Нёман» трапіў у Другую лігу Беларусі, дзе згуляў два сезоны да вылету ў Трэцюю лігу, а праз год перайшоў на аматарскі ўзровень. У 1997 годзе «Нёман» вярнуўся ў трэці дывізіён, дзе адгуляў тры сезоны. У 1999 годзе стаўбцоўскі клуб выступаў пад назвай «Дарыда-Белагра» — ад спонсарства фірмы «Дарыда». На наступны год у Другую лігу заявілася новая самастойная каманда «Дарыда», а стаўбцоўскі клуб спыніў удзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах.
У 2000-х гадах «Нёман» пад рознымі назвамі выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, у 2010 і 2011 станавіўся яго пераможцам. У 2016 годзе каманда заявілася ў Другую лігу[1]. У першым жа сезоне пасля вяртання на рэспубліканскую арэну стаўбцоўская каманда заняла чацвёртае месца, саступіўшы месца на п'едэстале толькі па дадатковых паказчыках.
У сакавіку 2017 года стала вядома, што «Нёман-Агра» можа папоўніць склад Першай лігі пасля адмовы «Клецка» ад удзелу ў турніры[2]. У выніку стаўбцоўскі клуб паспяхова заявіўся ў другі дывізіён. Пасля неблагога старту каманда стала цярпець паражэнні. Улетку склад «Нёман-Агра» пакінулі лідары, каманда істотна абнавіла склад. У другой палове чэмпіянату стаўбцоўскі клуб набраў усяго адно ачко і ўжо за некалькі тураў да фінішу выбыў у Другую лігу.
У сезоне 2018, нягледзячы на перамогу ў першых двух турах, каманда хутка апынулася ў сярэдзіне табліцы. Буйныя паражэнні стаўбцоўскай каманды чаргаваліся з нечаканымі перамогамі над фаварытамі. У выніку сезон скончыўся для «Нёмана-Агра» на 10-м месцы з 2018. У сезоне 2019 «Нёман-Агра» ўжо быў аўтсайдарам і заняў апошняе 15-е месца.
У пачатку 2020 года было абвешчана, што «Нёман-Агра» спыняе існаванне, а замест яго ў Другую лігу заявіцца новы клуб са Стоўбцаў — «Кронан»[3].
Remove ads
Папярэднія назвы
- 1979—1998: «Нёман»
- 1999: «Дарыда-Белагра»
- 2002: «Нёман-ПМК-74»
- 2003: «Нёман-Меліяратар»
- 2004: «Нёман-ПМК-74 Налібокі»
- 2005—2007: «Нёман-ПМК-74»
- 2009: «Нёман»
- 2010—2020: «Нёман-Агра»
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Галоўныя трэнеры
- Андрэй Мікалаевіч (2012 — 2016)
- Леанід Лагун (сакавік — ліпень 2017)
- Міхаіл Макоўскі (жнівень — снежань 2017)
- Арцём Сукала (2018)
- Дзмітрый Даўбейка (2019)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads