Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 (27-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2017-га года.

Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 27-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе ...

Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Першую палову чэмпіянату ўпэўнена правёў клуб «Смалявічы-СТІ», які са значным адрывам займаў першы радок, аднак шэраг паражэнняў у другой палове сезону дазволіў канкурэнтам скараціць адставанне. У канцы сезону барацьбу за дзве пуцёўкі ў Вышэйшую лігу працягвалі чатыры каманды: сталічныя «Прамень» і «Тарпеда», «Смалявічы-СТІ» і гомельскі «Лакаматыў». Упэўнены фініш (9 перамог запар) дазволіў атрымаць перамогу ў турніры мінскаму «Промню», які пачынаў турнір са штрафам у 10 ачкоў. Другое месца занялі «Смалявічы-СТІ», якія таксама трапілі ў Вышэйшую лігу.

Remove ads

Склад удзельнікаў

У параўнанні з сезонам 2016, калі колькасць удзельнікаў часова скарацілася да 14, у сезоне 2017 зноў прымалі ўдзел 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2016 («Гомель» і «Дняпро») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Белшына» і «Граніт». Апошні клуб Першай лігі 2016 «Ашмяны» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2017 атрымалі «Хваля», «Асіповічы» і «Клецк». У студзені 2017 года была зацверджана схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, па столькі ж каманд выбывае ў адваротным кірунку[1].

Аднак «Асіповічы» і «Клецк», не маючы спачатку дастатковых сродкаў на ўдзел у Першай лізе, доўгі час вагаліся наконт удзелу. У выніку, «Асіповічы» заявіліся ў Першую лігу, а «Клецк» вырашыў застацца ў Другой лізе. Яму на змену былі запрошаны «Нёман-Агра» і «Маладзечна-ДЮСШ-4», амаль перад самым пачаткам Першай лігі стаўбцоўскі клуб пацвердзіў свой удзел у турніры.

Remove ads

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

  • «Гомель» (1-е месца ў Першай лізе 2016, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Дняпро» (2-е месца ў Першай лізе 2016, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Ашмяны» (14-е месца ў Першай лізе 2016, вылет у Другую лігу)

Перайменаванні клубаў

Remove ads

Клубы-ўдзельнікі

Больш інфармацыі Клуб, Горад ...

Турнірная табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

  • 1 З «Промня» зняты 10 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.
  • 2 З «Белшыны» зняты 2 ачка за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.
  • 3 З «Граніта» зняты 6 ачкоў за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 АСІ БАР БШЫГМІЛГМЛІДНСТОРШЛУЧСЛОСМЛСМГТМНХВАХСВБДУ
Асіповічы 2:0 2:2 0:1 1:2 0:2 3:2 1:1 1:1 2:0 1:2 1:1 1:2 1:0 1:1 0:2
Баранавічы 1:1 1:0 1:1 1:4 3:2 3:1 1:1 2:4 0:1 0:1 0:1 0:3 3:0 1:1 0:1
Белшына 3:0 0:3 1:2 1:2 2:1 7:0 3:1 1:2 0:0 1:0 4:1 0:0 4:0 0:0 1:0
Граніт 2:0 2:1 2:1 0:3 1:1 2:1 0:1 3:1 1:3 0:1 4:1 1:2 0:1 2:1 0:0
Лакаматыў 3:0 3:0* 1:0 1:1 4:1 3:0 2:2 0:2 1:0 1:1 1:0 0:3 2:0 0:0 0:3
Ліда 3:1 0:0 0:2 2:0 1:2 2:0 0:0 0:2 1:1 1:0 1:1 1:1 0:1 1:0 0:1
Нёман-Агра 0:0 0:1 2:10 0:5 1:2 1:1 3:6 0:5 2:3 0:3 3:1 3:3 2:1 2:0 1:2
Орша 2:4 0:0 0:1 2:0 5:1 3:1 3:0 1:2 1:2 1:3 0:2 1:1 0:1 2:0 1:0
Прамень 9:0 6:1 1:1 1:0 3:1 1:0 4:0 3:2 2:1 1:0 1:1 2:0 6:1 4:1 1:1
Слонім-2017 3:2 3:3 1:1 2:1 1:2 1:0 3:0 1:4 0:2 1:0 1:1 2:0 0:1 0:1 0:0
Смалявічы-СТІ 3:0 2:1 1:1 2:1 3:0 3:1 3:0 4:0 3:3 1:0 0:1 0:1 3:2 2:3 1:0
Смаргонь 1:2 3:4 0:1 1:3 0:1 1:1 1:1 0:3 0:0 8:0 0:0 2:2 1:1 1:3 1:0
Тарпеда 5:1 1:0 1:3 5:0 3:2 1:1 5:0 2:1 0:1 3:0 1:0 6:0 3:1 0:1 3:0*
Хваля Пінск 4:1 2:2 2:1 1:2 1:3 4:2 2:0 5:1 0:1 3:2 0:1 4:0 2:3 3:1 2:0
Хімік 2:0 0:0 1:3 0:3 1:1 1:1 2:0 4:2 1:2 0:0 0:2 1:1 2:0 2:2 3:0
Энергетык-БДУ 2:1 1:1 3:1 0:2 1:1 1:0 8:2 1:1 0:0 3:1 0:1 1:2 1:0 1:1 6:2

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 11 лістапада 2017
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
* У матчы «Тарпеда» — «Энергетык-БДУ» (арыгінальны вынік 0:0) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (3:0) за ўдзел у матчы іграка, які не меў на гэта права.
У матчы «Лакаматыў» — «Баранавічы» гаспадарам прысуджана тэхнічная перамога (3:0) па прычыне няяўкі гасцей.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Remove ads

Статыстыка гульцоў

Бамбардзіры

Больш інфармацыі №, Гулец ...

Крыніца: Football.By

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads