ФК Энергетык-БДАТУ

беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Энергетык-БДАТУ
Remove ads

«Энергетык-БДАТУ» — беларускі футбольны клуб з горада Мінска. З 2017 года выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Энергетык-БДАТУ Мінск, Заснаваны ...

Гісторыя

Каманда «Энергазбыт» з’явілася ў 2011 годзе дзякуючы аднайменнаму прадпрыемству і першапачаткова выступала ў аматарскім чэмпіянаце Мінска[1]. У 2015 і 2016 гадах «Энергазбыт» станавіўся чэмпіёнам Мінска. У пачатку 2017 года стала вядома, што «Энергазбыт» папоўніць склад Другой лігі чэмпіянату Беларусі[2], сезон 2017 каманда пачала пад новай назвай «Энергетык-БДАТУ». У дэбютным сезоне сталічная каманда заняла 10-е месца з 14, акрамя таго стала пераможцам Рэгіянальнага Кубка Беларусі, адолеўшы ў фінале 29 кастрычніка клуб «Івацэвічы» (2:1).

У сезоне 2018 каманда працягвала ўдзельнічаць у Другой лізе, дзе доўгі час была ўнізе табліцы, і, толькі часова палепшыўшы сітуацыю, скончыла сезон на 13-м месцы з 15. У кастрычніку 2018 годзе «Энергетык-БДАТУ» ўдзельнічаў у адборачным раўндзе Кубка рэгіёнаў УЕФА, дзе тройчы прайграў: камандам Заходняга рэгіёна Балгарыі (1:3), Стамбула (0:3) і Паўднёвага Уэльса (1:3). У сезоне 2019 «Энергетык-БДАТУ» зноў знаходзіўся пераважна ўнізе табліцы Другой лігі і паўторна стаў 13-м.

У 2020 годзе «Энергетык-БДАТУ» стаў перадапошнім у сваёй групе ў Другой лізе, а ў сезоне 2021 у Мінскім дывізіёне пэўны час змагаўся за выхад у плэй-оф Другой лігі, але фінішаваў чацвёртым. У 2022 годзе ў дывізіёне горада Мінска каманда не была сярод фаварытаў і скончыла сезон у сярэдзіне табліцы, на 6-м месцы з 9.

Папярэднія назвы

  • «Энергазбыт» (2011—2016)
  • «Энергетык-БДАТУ» (з 2017)

Эмблемы

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сезон, Ліга ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads