Кубак Беларусі па футболе 2021/2022
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кубак Беларусі па футболе 2021/2022 — 31-ы розыгрыш Кубка Беларусі. Фінал кубка прайшоў 21 мая 2022 года на стадыёне «Дынама» ў Мінску. Пераможцам у трэці раз стаў «Гомель», які ў фінале перамог барысаўскі БАТЭ з лікам 2:1.
Як уладальнік Кубка, «Гомель» атрымаў права ўдзельнічаць у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый 2022/23.
Remove ads
Каляндар
Remove ads
Папярэдні раўнд
Жараб’ёўка папярэдняга раўнда (1/128 фіналу) адбылася 28 красавіка 2021 года[1].
На гэтай стадыі прынялі ўдзел 70 клубаў:
- 1 удзельнік рэгіянальных Кубкаў (КФК);
- 69 клубаў Другой лігі (Д3).
Гульні прайшлі 8 і 9 мая 2021 года.
Згодна з рэгламентам, на дадзенай стадыі пераможца вызначаецца па выніку аднаго матча.
Remove ads
1-ы раўнд
Жараб’ёўка першага кваліфікацыйнага раўнда (1/64 фіналу) адбылася 12 мая 2021 года.
На гэтай стадыі прынялі ўдзел 40 клубаў:
- 35 пераможцаў папярэдняга раўнда;
- 5 клубаў Другой лігі (Д3)
Гульні прайшлі 22 і 23 мая 2021 года.
Згодна з рэгламентам, на дадзенай стадыі пераможца вызначаецца па выніку аднаго матча.
2-і раўнд
Жараб’ёўка другога кваліфікацыйнага раўнда (1/32 фіналу) адбылася 24 мая 2021 года.
На гэтай стадыі прынялі ўдзел 30 клубаў:
- 20 пераможцаў 1-га раўнда;
- 10 клубаў Першай лігі (Д2) (усе, акрамя петрыкаўскага «Шахцёра», які як фарм-клуб не мае права ўдзельнічаць у Кубку, і «Крумкачоў», якія адразу прайшлі ў наступны раўнд дзякуючы таму, што на момант жараб’ёўкі займалі першае месца ў дывізіёне).
Гульні прайшлі 29 і 30 мая 2021 года (адзін матч быў перанесены на 16 чэрвеня).
Згодна з рэгламентам, на дадзенай стадыі пераможца вызначаецца па выніку аднаго матча.
Remove ads
1/16 фіналу
Жараб’ёўка 1/16 фіналу адбылася 1 чэрвеня 2021 года[2].
На гэтай стадыі прынялі ўдзел 32 клубы:
- 15 пераможцаў 1/32 фіналу;
- 1 клуб Першай лігі (Д2) — «Крумкачы», які на момант жараб’ёўкі 2-га кваліфікацыйнага раўнда займаў першы радок табліцы Першай лігі;
- 16 клубаў Вышэйшай лігі (Д1) (усе клубы лігі).
Клубы Вышэйшай лігі супрацьстаялі клубам ніжэйшых ліг.
Гульні прайшлі 22 і 23 чэрвеня 2021 года, асобныя матчы былі перанесены на пазнейшы час.
Згодна з рэгламентам, на дадзенай стадыі пераможца вызначаецца па выніку аднаго матча.
Remove ads
1/8 фіналу
Жараб’ёўка 1/8 фіналу адбылася 13 ліпеня 2021 года[3].
Гульні прайшлі з 7 па 9 жніўня 2021 года.
Згодна з рэгламентам, на дадзенай стадыі пераможца вызначаецца па выніку аднаго матча.
Remove ads
Чвэрцьфіналы
Жараб’ёўка чвэрцьфіналу адбылася 13 жніўня 2021 года[4].
Першыя матчы прайшлі з 6 па 9 сакавіка 2022 года, матчы ў адказ — 12 і 13 сакавіка 2022 года.
Згодна з рэгламентам, на дадзенай стадыі пераможца вызначаецца па выніку двух матчаў.
Першыя матчы
Матчы ў адказ
Remove ads
Паўфіналы
Жараб’ёўка паўфіналу адбылася 14 сакавіка 2022 года[5].
Першыя матчы прайшлі 6 і 7 красавіка 2022 года, матчы ў адказ — 27 красавіка 2022 года.
Згодна з рэгламентам, на дадзенай стадыі пераможца вызначаецца па выніку двух матчаў.
Першыя матчы
Матчы ў адказ
Remove ads
Фінал
Бамбардзіры
- 5 галоў
|
- 4 галы
Крыніца: football.by
Зноскі
- БАТЭ против «Торпедо-БелАЗ», «Динамо» Мн - «Гомель». Стали известны пары 1/4 финала Кубка Беларуси (руск.). Football.by (13 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
- В полуфинале Кубка Беларуси БАТЭ сыграет с "Неманом", "Гомель" - с "Витебском" (руск.). Football.by (14 сакавіка 2022). Праверана 14 сакавіка 2022.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads