Фамоз люцэрны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фамоз люцэрны[1] — грыбковае захворванне люцэрны, узбуджальнікам ягога з’яўляецца Phoma medicaginis[1].

Апісанне

Пашкоджвае лісце, сцяблы і струкі. На лісці паяўляюцца бурыя або цёмна-карычневыя плямы. На сцяблах плямы дробныя, прадаўгаватыя, цёмна-карычневыя, з сіняватым адценнем, якія па меры развіцця хваробы зліваюцца: паверхня пашкоджаных участкаў сцяблоў робіцца чорнай, гладкай[1].

Эпідэміялогія

Інфекцыя перадаецца насеннем, расліннымі рэшткамі, хворымі дзікарослымі відамі люцэрны і баркуну[1].

Меры барацьбы

Для барацьбы з захворваннем прымяняюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў, пратручванне насення, апырскванне фунгіцыдамі, севазварот, знішчэнне раслінных рэшткаў[2][3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads