Люцэрна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люцэрна[2][3] (Medicágo) — род аднагадовых і шматгадовых траў ці паўкустоў сямейства бабовыя (Fabaceae), каштоўная кармавая культура. Лацінская радавая назва Medicago паходзіць ад грэчаскіх слоў, якія азначаюць «корм з Мідыі»; з гэтай вобласці расліна і трапіла ў Грэцыю.
Remove ads
Remove ads
Батанічнае апісанне
Сцябло вышынёй 40—90 см, галінастае, утварае куст. Лісце трайчастае. Суквецце — гронка. Плод — струк. Каранёвая сістэма стрыжнёвая. На каранях клубеньчыкавыя бактэрыі, якія назапашваюць азот у глебе.
Арэал і экалогія
На Беларусі на палях, лугах, травяністых схілах растуць 4 віды, цвітуць з мая да верасня. Вырошчваюцца люцэрна сіняя, ці пасяўная (Medicago sativa), люцэрна жоўтая, ці серпападобная (Medicago falcata), і люцэрна гібрыдная як каштоўныя кармавыя расліны.
Зіма- і засухаўстойлівая культура. Добра расце на ўгноеных нейтральных сугліністых, супясчаных і пясчаных глебах. У травастоі трымаецца 3—4 гады. За лета дае 2—3 укосы. Выкарыстоўваецца на зялёны корм, сена, травяную муку, пры стварэнні культурнай пашы.
Remove ads
Класіфікацыя
Род Люцэрна (Medicago L.) адносіцца да парадку бабовакветныя (Fabales), сямейства бабовыя (Fabaceae), падсямейства Матыльковыя (Faboideae), трыбы Trifolieae.
падсямейства Цэзальпініевыя і Mimosoideae | =род Люцэрна | ||||||||||||
сямейства Бабовыя, ці Матыльковыя | трыба Trifolieae | ||||||||||||
парадак Бабовакветныя | падсямейства Матыльковыя | яшчэ 5 родаў, у тым ліку Баркун, Канюшына, Trigonella | |||||||||||
яшчэ 3 сямейства (згодна з Сістэмай APG III), у тым ліку Polygalaceae, Quillajaceae, Surianaceae | яшчэ дваццаць сем трыб, напрыклад, трыбы Phaseoleae, Sophoreae | ||||||||||||
Віды
У прыродзе налічваецца каля 100 аднагадовых і шматгадовых відаў люцэрны[4][5], з якіх прыкладна 60 відаў растуць на тэрыторыі былога СССР і каля 40 відаў у Расіі. У вызначальніку П. Ф. Маеўскага «Флора средней полосы европейской части России» (2006) адзначаны 9 відаў люцэрны:
- Medicago caerulea Less. ex Ledeb.
- Medicago cancellata M.Bieb.
- Medicago denticulata Willd.
- Medicago falcata L. — Люцэрна серпападобная, ці Баркун, ці Беркун, ці Зяновец[6] [= Medicago borealis Grossh. — Люцэрна паўночная, Medicago romanica Prod. — Люцэрна румынская]
- Medicago glutinosa M.Bieb.
- Medicago lupulina L. — Люцэрна хмелепадобная
- Medicago minima (L.) Bartalini
- Medicago polychroa Grossh.
- Medicago sativa L. typus[1] — Люцэрна пасяўная, ці Люцэрна сіняя, ці Лячуха, ці Мядунка, ці Люцэрна сеўная
Некаторыя іншыя віды:
Гл. таксама
Зноскі
- Звесткі пра род Medicago у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
- Напісанне Люцэрна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.414
- 101 вид согласно данным The Plant List
- 87 видов Архівавана 24 верасня 2015. по данным GRIN
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads