Баркун
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баркун, таксама Буркун[2] (Melilótus) — род травяністых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовыя, радзей аднагадовыя кветкавыя травяністыя расліны. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй да 1,5—2 м. Лісце трайчастае. Кветкі дробныя, паніклыя, рознага колеру, сабраныя ў пазушныя гронкі. Часцей за ўсё кветкі белыя, жаўтаватыя і бэзавыя. Плод — невялікі стручок.
Пашырэнне і экалогія
Род налічвае каля 25[3] відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы. Інтрадуктаваны ў Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі[3]. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: баркун белы (Melilotus albus), баркун жоўты (Melilotus officinalis), баркун волжскі (Melilotus wolgicus)[4].
Выкарыстанне
Кармавыя, лекавыя, меданосныя, сідэральныя і араматычныя расліны. Выкарыстоўваюцца ў харчовай, лікёра-гарэлачнай прамысловасці, медыцыне і сельскай гаспадарцы[3].
Зноскі
- Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- Напісанне Баркун, Буркун у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996, С. 310.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads