Фарад

адзінка вымярэння From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фара́д (пазначэнне: Ф, F) — адзінка вымярэння электрычнай ёмістасці ў сістэме СІ (да 1978[1] года называлася фара́да).

Фарад роўны электрычнай ёмістасці кандэнсатара, пры якой зарад у 1 кулон стварае паміж абкладкамі кандэнсатара рознасць патэнцыялаў 1 вольт.

1 Ф = 1 Кл/1 В = I·T/U.
Ф = А² · с4 · кг−1 · м−2 = Дж/В² = Кл²/Дж = А · с / В = с/Ом.

Адзінка названая ў гонар англійскага фізіка Майкла Фарадэя.

Фарад — вельмі вялікая ёмістасць. На практыке сутыкаюцца з ёмістасцямі, якія вымяраюцца ў мікра- і пікафарадах.

Remove ads

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Больш інфармацыі Кратныя, Дробныя ...

У тэкстах на мовах, дзе ўжываюць лацінку, вельмі часта пры пазначэнні мікрафарад у тэксце замяняюць літару µ (мю) на лацінскую u (uF замест µF) праз падабенства выгляду і адсутнасці ў раскладцы грэчаскіх літар.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads