Фара Вітаўта (Каўнас)
Каўнас From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фара Вітаўта, або Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (літ.: Vytauto Didžiojo bažnyčia) - каталіцкі храм у Старым горадзе Каўнаса, Літва, адзін з самых старых касцёлаў у горадзе.
Remove ads
Гісторыя


Касцёл быў пабудаваны на паўночным беразе ракі Нёман каля 1400 года для францысканскіх манахаў і замежных купцоў. Будаўніцтва было фундавана Вітаўтам у якасці камендацыі Найсвяцейшай Дзеве Марыі за захаванне яго жыцця пасля галоўнай бітвы ў бітве на Ворскле.
Размяшчаючыся даволі блізка да ракі, касцёл шмат разоў пакутаваў ад вясновых паводак. У 1812 годзе ён быў спалены французскімі войскамі. Францысканскі кляштар быў зачынены расійскімі ўладамі пасля паўстання 1830 года. У 1845 годзе таксама быў зачынены касцёл, адкрыты пазней пасля перабудовы ў праваслаўную царкву. З 1903 года яна выконвала ролю ваенных казармаў. У 1915 годзе немцы арганізавалі тут склад. Будынак быў вернуты Каталіцкай царкве ў 1919 годзе, а ў 1931-1938 гадах і пазней у 1978-1982 былі праведзены рэстаўрацыйныя працы.
Remove ads
Архітэктура
Храм быў узведзены ў гатычным стылі і з'яўляецца прыкладам літоўскай цаглянай гатычнай архітэктуры. Форма царквы ў выглядзе крыжа з'яўляецца ўнікальнай для літоўскай готыкі. На працягу шматлікіх гадоў узровень грунта вакол царквы значна вырас, і фасады сталі ніжэй; каб кампенсаваць гэта, вокны былі паменшаны, а бакавыя парталы былі закладзены.[1] Званіца была дададзена пазней і выкарыстоўвалася для кіравання навігацыяй караблёў па Нёмане.
Літоўскі пісьменнік Юозас Тумас (1869–1933) пахаваны ў крыпце касцёла.
Remove ads
Зноскі
- Minkevičius, Jonas (1988). Lietuvos architektūros istorija. I dalis(літ.). Vilnius Mokslas. p. 126.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads