Тайвань (востраў)
востраў у Ціхім акіяне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тайва́нь[1], Фармоза[1] — востраў у Ціхім акіяне, каля ўсходніх берагоў мацерыковага Кітая, ад якога аддзелены Тайванскім пралівам.
Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 394 км, шырыня да 140 км, плошча каля 36 тыс. км³.
Уздоўж усходняга берага Тайванскія горы (вышыні да 3997 м), на поўначы — група патухлых вулканаў, на захадзе — прыбярэжная раўніна. Частыя землетрасенні. Карысныя выкапні: каменны вугаль, прыродны газ, нафта, золата.
Клімат на поўначы субтрапічны, на поўдні трапічны мусонны. Тэмпература паветра ў студзені 15—20 °C, у ліпені 25—30 °C. Ападкаў на раўнінах 1500—2500 мм за год у гарах месцамі больш за 5000 мм. У жніўні і верасні частыя тайфуны.
Больш за 50 % тэрыторыі займаюць горныя лясы (больш за 3000 відаў, у т.л. больш за 1500 эндэмічных). У ніжняй частцы схілаў — вільготныя вечназялёныя лясы з панданусаў, пальмаў, бамбукаў, ліян; вышэй — шыракалістыя лістападныя і мяшаныя лясы з камфарнага лаўру, кіпарысу, елкі, піхты, дрэвападобных папарацяў, псеўдатсуті і інш. Вышэй 3300 м хмызнякі з рададэндрану і горныя лугі. Раўніны і нізіны асвоены.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads