Рададэндран
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рададэ́ндран[1] (Rhododendron), Ружанéчнiк — род кветкавых раслін сямейства верасовых.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчыткападобных або парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Арэал
Вылучаецца больш за 600 (па іншых звестках да 1300) відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На Беларусі рададэндран жоўты (Rhododendron luteum) трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі; з інтрадукаваных відаў найбольш пашыраны рададэндран даурскі (Rhododendron dauricum), рададэндран Ледэбура (Rhododendron ledebourii) і рададэндран японскі (Rhododendron molle japonicum).
Remove ads
Значэнне і выкарыстанне
Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).
Некаторыя віды — меданосы, але паколькі ўсе часткі раслін атрутныя[2], то і іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкаратыўныя расліны.
Гл. таксама
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
- Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads