Кіпарыс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіпарыс
Remove ads

Кіпарыс, цыпрыс (Cupressus) — род хвойных вечназялёных дрэў і кустоў сямейства кіпарысавых (Cupressaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вечназялёныя аднадомныя дрэвы з пірамідальнай ці раэгалістай кронай вышынёй да 30 м або кусты. Дажываюць да 2000 гадоў.

Лісце дробнае лускападобнае, шчыльна прыціснутае да парастка, шыза-зялёнае ці блакітнаватае. Насенне ў сферычных дравяністых або скурыстых шышках. Шышкі амаль шарападобныя, даўжынёю да 3 см. Насенне плоскае, з крыламі, спее да канца другога года пасля апладнення семязавязяў.

Пашырэнне

Налічваецца больш за 20 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплай зоне Еўразіі, на захадзе Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыцы. Культывуецца 11 відаў (у Крыме, Сярэдняй Азіі, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і інш.). Найбольш вядомы кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens).

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя расліны. Драўніна выкарыстоўваецца для дробных вырабаў.

Віды

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads