Фаіна Рыгораўна Гаенка

украінская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фаіна Рыгораўна Гаенка (укр.: Фаїна Григорівна Гаєнко, сапраўднае прозвішча — Амельчанка; 25 верасня [8 кастрычніка] 1900, Кахоўка, Таўрычаская губерня — 6 студзеня 1965, Львоў) — украінская актрыса. Народная артыстка УССР (1954). Член КПСС з 1941.

Хуткія факты Фаіна Рыгораўна Гаенка, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Сцэнічную дзейнасць пачала ў драматычным калектыве пры народным доме ў Кахоўцы (1918—1920). У 1925—1927 гадах — актрыса тэатра імя І. Франко (Кіеў), у 1927 годзе — філіяла Адэскага дзяржаўнага драматычнага тэатра, з 1928 года — тэатра імя Занькавецкай (цяпер у Львове). У 1920-х гадах кіравала драматычнымі самадзейнымі калектывамі ў Кахоўцы, Берыславе, Херсоне.

Актрыса шырокага дыяпазону, Гаенка стварыла яркую галерэю характэрных, камедыйных і лірыка-драматыч вобразаў. Сярод іх: Маўка («Лясная песня» Лесі Украінкі), Хіўра («Сарочынскі кірмаш» Гогаля), Сцяша («Назар Стадоля» Шаўчэнка), Сафія («Няшчасная» Карпенка-Карага), Ліда, Саламія, Коўшык («Платон Крэчат», «Багдан Хмяльніцкі», «Калінавы гай» Карнейчука), Васіліса («На дне»), Эмілія («Атэла»).

У 2016 годзе адна з вуліц у Кахоўцы была названа ў яе гонар.

Remove ads

Узнагароды

  • Народная артыстка УССР (1954);
  • ордэн «Знак Пашаны» (24.11.1960).

Зноскі

  1. Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 149. — ISBN 978-966-8955-00-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q62416080'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q116966495'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads