Феалета Фёдараўна Пархімовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Феалета Фёдараўна Пархімовіч (15 студзеня 1938, Ленінград) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Феалета Фёдараўна Пархімовіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, Мінскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Thumb
Універсам «Талін»

Асноўныя працы: універмаг у Лідзе (1982), блок абслугоўвання ў мікрараёне Захад-2 у Мінску (1983); у аўтарскім калектыве: Дом быту ў Лідзе (1981), універмагі ў Гродне (1981) і Жодзіне (1987), універсам «Талін» у Мінску (1982), гандлёвы цэнтр па вул. Бялова ў Пінску (1986), крыты рынак у Віцебску (1987).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads