Федэральныя ўладанні Венесуэлы
Венесуэла From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Федэральныя ўладанні (ісп.: Las Dependencias Federales) - асобнае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Венесуэлы. Фармальны адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца на востраве Гран-Роке. Фактычна кіруецца міністэрствам унутраных спраў.
Насельніцтва (2013 г.) - 6 500 чал.
Remove ads
Гісторыя
Федэральныя ўладанні Венесуэлы як асобнае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне былі абвешчаны ў 1871 г. пад назвай Федэральная тэрыторыя Калон. У яе склад увайшла большасць астравоў Венесуэлы ў Карыбскім моры. У 2011 г. Прэзідэнт Уга Чавес абвясціў, што федэральныя ўладанні атрымалі імя Франсіска Міранды.
Геаграфія
У склад Федэральных уладанняў Венесуэлы ўваходзіць 12 груп астравоў у Карыбскім моры:
- Авес (архіпелаг)
- Авес (востраў)
- Бланкілья
- Ла-Сола
- Ла-Тартуга
- Лос-Монхес
- Лос-Рокес
- Лос-Тэстыгас
- Лос-Фрайлес
- Лос-Эрманас
- Орчыла
- Патас
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads