Лас-Авес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лас-А́вес (ісп.: Las Aves) — архіпелаг з 11 малых астравоў на поўдні Карыбскага мора. Уваходзіць у склад Федэральных уладанняў Венесуэлы. Агульная плошча — 3,35 км². Сталага насельніцтва няма.
Remove ads
Геаграфія
Архіпелаг Лас-Авес месціцца на поўдні Карыбскага мора ў 57,57 км на захад ад вострава Банайрэ. Бліжэйшы кантынентальны бераг Венесуэлы знаходзіцца ў 117,9 км на паўднёвы захад. Складаецца з 2 груп Барлавента (усходняя) і Сатавента (заходняя), кожную з якіх атачаюць каралавыя рыфы. Астравы нізкія, сфарміраваныя вапнякамі.
Клімат трапічны пасатны. Гадавая колькасць ападкаў не перавышае 560 мм у год.
Remove ads
Гісторыя
Археолагі выявілі, што з 1 тысячагоддзя да н. э. архіпелаг наведвалі індзейцы з узбярэжжа Венесуэлы. Яны здабывалі тут ракавіны малюскаў і соль. У 1499 г. адкрыты іспанскай экспедыцыяй на чале з Алонса дэ Ахеда. З XVII ст. іспанскія і галандскія перасяленцы выкарыстоўвалі астравы для часовага прытулку падчас здабычы рыбы і драўніны, аднак з-за недахопу пітной вады сталых паселішчаў не стваралі.
У 1678 г. каля астравоў Лас-Авес адбылася бітва паміж галандцамі і французскім флотам. Яна скончылася паражэннем французаў.
У 1938 г. уключаны ў склад Федэральных уладанняў Венесуэлы.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads