Фелікс Савар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фелікс Савар
Remove ads

Фелікс Сава́р[7] (фр.: Félix Savart; 30 чэрвеня 1791 — 16 сакавіка 1841) — французскі фізік. Член Парыжскай акадэміі навук (1827)[7].

Хуткія факты Фелікс Савар, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Францыі, у горадзе Шарлевіль-Мезьер. У 1816 годзе скончыў Страсбургскі ўніверсітэт. Працаваў ваенным хірургам. З 1828 года ў Калеж дэ Франс — прафесар эксперыментальнай фізікі.

Памёр у Парыжы 16 сакавіка 1841 года.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па акустыцы, электрамагнетызме, оптыцы і гідрадынаміцы. Займаўся вывучэннем заканамернасцей распаўсюджання гуку ў розных асяроддзях, акустычнага рэзанансу, распрацоўкай фізічных асноў канструявання музычных інструментам. Разам з Ж.-Б. Біё вызначыў эксперыментальна індукцыю магнітнага поля, створанага электрычным токам (закон Біё — Савара — Лапласа). Стварыў прыладу для вызначэння частаты гуку (зубчастае кола Савара), палярыскоп.

Remove ads

Памяць

У гонар вучонага названа адзінка частотнага інтэрвалу ў акустыцы — савар.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q547473'></a>
  2. Félix Savart // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q547473'></a>
  4. list of professors at Collège de France
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3253460'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads