Фемарн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фемарнmap
Remove ads

Фемарн[1] (ням.: Fehmarn) — востраў у Балтыйскім моры. Уваходзіць у склад Германіі. Плошча — 185,48 км². Насельніцтва (2017 г.) — 12 536 чалавек. З 1 студзеня 2003 г. тэрыторыя Фемарна складае адзіную аднайменную гарадскую абшчыну.

Хуткія факты Фемарн, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Фемарн — нізкі (да 27,2 м) востраў на паўднёвым захадзе Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад зямлі Шлезвіг-Гольштэйн, дзе лічыцца другім па населенасці горадам. Трэці па плошчы востраў Германіі. На поўдні адлучаны ад мацерыка вузкім пралівам, праз які пракладзены мост (963 м). Фемарн славіцца пясчанымі пляжамі і берагавымі выдмамі.

Клімат мяккі вільготны. Сярэдняя гадавая тэмпература складае +8,3 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — 571 мм. Агульная колькасць сонечных гадзін — 2200.

Remove ads

Прырода

На Фемарне вылучаюцца 3 асноўныя экалагічныя зоны: прыморская з раслінамі, звыклымі да засоленых глебаў, пашы і водна-балотныя ўгоддзі. Фаўна сысуноў бедная, прадстаўлена зайцамі, трусамі, аленямі, куніцамі. На востраве няма змей. Аднак Фемарн — важны цэнтр спынення і гнездавання пералётных птушак[2]. Для іх аховы створаны 4 наземныя і 1 марскі запаведнікі.

Гісторыя

Фемарн быў населены ў каменным веку. У пачатку сярэднявечча на ім жылі вагры. Лічыцца, што назва вострава паходзіць ад славянскага слова «памор'е». У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгаданы каля 1075 г. Адамам з Брэмена.

У XIV ст. палітычная і судовая ўлады Фемарна належалі герцагам Шлезвіга, а царкоўная — біскупам Одэнсэ. У 14201424 гг. знаходзіўся пад кантролем датскага караля. Быў вызвалены з дапамогай Любека. У 1713 - 1864 гг. зноў знаходзіўся пад уладай Даніі. У 1848 г. мясцовае насельніцтва арганізавала няўдалае паўстанне за далучанне разам са Шлезвіг-Гольштэйнам да Германскага саюза. У выніку вайны 1864 г. паміж Даніяй з аднаго боку і Прусіяй і Аўстрыяй з другога боку трапіў пад сумеснае кіраванне Прусіі і Аўстрыі. У 1867 г. аўстрыйскае сукіраванне было адменена, пачало дзейнічаць прускае права.

Пасля II Сусветнай вайны быў акупаваны Вялікабрытаніяй. У 1946 г. перададзены зноў у склад Шлезвіг-Гольштэйна.

Кіраванне і эканоміка

З 1 студзеня 2003 г. тэрыторыя Фемарна складае адзіную аднайменную гарадскую абшчыну. У гарадской радзе прысутнічаюць 23 прадстаўнікі.

Аснову эканомікі складаюць турызм і вытворчасць электраэнергіі. Востраў штогод наведваюць каля 300 000 турыстаў. Дзейнічаюць станцыі аднаўляльнай энергіі на аснове энергіі ветру і энергіі, атрыманай з біямасы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — карта Германіі
  2. Fehmarn - Urlaub in der Natur(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2019. Праверана 21 лістапада 2018.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads