Фердынанд Ласаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фердынанд Ласаль (11 красавіка 1825, Брэслаў, цяпер Вроцлаў у Польшчы — 31 жніўня 1864, Жэнева) — нямецкі філосаф, юрыст, эканаміст і палітычны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Пачаў пісаць прозвішча як Lassalle ў 1840-я гады ў Парыжы, да гэтага як і бацькі пісаўся Lassal.
У 1843—1846 гадах вывучаў філасофію, філалогію і гісторыю ў Брэслаўскім і Берлінскім універсітэтах. Яго погляды сфарміраваліся пад уплывам Іагана Фіхтэ, Георга Гегеля, Луі Блана. У 1848—1849 гадах супрацоўнік Neune Rheinische Zeitung («Новай Рэйнскай газеты»), якую рэдагаваў Карл Маркс. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў Дзюсельдорфу ў 1848 годзе зняволены. Распрацаваў асновы праграмы, і быў адным з заснавальнікаў у 1863 годзе і першым прэзідэнт Усеагульнай нямецкай рабочай асацыяцыі. Прапагандаваў «жалезны закон» заработнай платы, паводле якога, заработак вагаецца вакол фізічна неабходнага мінімуму сродкаў існавання ў залежнасці ад росту або скарачэння рабочага насельніцтва. Выступаў за ўсеагульнае і роўнае выбарчае права, стварэнне з дзяржаўнай дапамогай асацыяцый рабочых, стварэнне бяскласавага грамадства праз рэформы і іншае. Быў прыхільнікам аб’яднання Германіі пад вяршэнствам Прусіі. У 1863—1864 гадах намагаўся супрацоўнічаць з Ота Бісмаркам супраць лібералаў.
Памёр ад раны атрыманай на дуэлі.
Remove ads
Працы
Аўтар прац «Філасофія Геракліта» (ч. 1—2, 1858), «Сістэма набытых правоў» (т. 1—2, 1861; галоўны палітычны твор), драмы «Франц фон Закінген» (1859) і іншае.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads