Фернанда Труэба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фернанда Труэба
Remove ads

Фернанда Радрыгес Труэба (ісп.: Fernando Rodriguez Trueba; нар. 18 студзеня 1955, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, акцёр.

Remove ads

Біяграфія

Фернанда Труэба, скончыўшы факультэт грамадскіх навук, працаваў крытыкам у шэрагу перыядычных выданняў, у прыватнасці, у «El País» і іншых. Пазней заснаваў уласны часопіс «Casablanca». Паралельна здымаў кароткаметражныя стужкі, пакуль у 1980 годзе не дэбютаваў на вялікім экране стужкай «Ópera prima», цёпла сустрэтай крытыкай. У гэтай карціне адчуваюцца ўласцівыя для яго стылю змешванне цяжкіх, часам жудасных знешніх абставін і цёплага, нават сарданічнага гумару. З пачатку кар’еры працаваў з прадзюсарам Андрэсам Вісентэ Гомесам, праз час пачаў супрацоўнічаць са сваім малодшым братам Давідам, але і сам часта выступае прадзюсарам, а таксама сцэнарыстам і акцёрам у сваіх фільмах.

Вядомы сваім нетрывіяльным выказваннем на цырымоніі ўручэння «Оскара» за найлепшы замежны фільм у 1994 годзе: «Калі б я верыў у Бога, то падзякаваў бы Яму. Але я веру толькі ў Білі Уайлдэра, і таму выказваю яму сваю ўдзячнасць».

У верасні 2012 года на 60-м юбілейным кінафестывалі ў Сан-Себасцьяне Фернанда Труэба быў узнагароджаны «Сярэбранай ракавінай найлепшаму рэжысёру» за фільм «Мастак і яго мадэль». Аўтар кнігі «Мой кінаслоўнік».

Remove ads

Зноскі

  1. Fernando Trueba // Babelio — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2877812'></a>
  2. Fernando Trueba // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads