Ферыя дэль Соль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ферыя дэль Соль (ісп.: Feria del Sol — свята сонца) — міжнародны фестываль культуры, які праводзіцца кожны люты ў венесуэльскім горадзе Мерыда. Праграма фестывалю ўключае баі быкоў, выстаўкі, канцэрты, парады, спартыўныя спаборніцтвы і абранне Каралевы Сонца (Reina del Sol) .[1]

Гісторыя

Ідэя правядзення фестывалю ўзнікла тады, калі група аматараў вырашыла пабудаваць плошчу для бою быкоў (Пласа дэ Торас). Такія баі карысталіся папулярнасцю ў іншых венесуэльскіх гарадах. Першапачаткова было вырашана прымеркаваць фестываль да Дня бязгрэшнага зачацця Панны Марыі і праводзіць святкаванні 9 і 10 снежня. У 1968 фестываль Ферыя дэль Соль не адбыўся, але 13 красавіка таго ж года быў арганізаваны бой быкоў, які прыпаў на Вялікую суботу.
Remove ads
Зноскі
- Krzysztof Dydyński, Charlotte Beech, Venezuela, Lonely Planet, 2004, ISBN 174104197X
У Сеціве
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads