Мерыда (Венесуэла)

горад у Венесуэле From Wikipedia, the free encyclopedia

Мерыда (Венесуэла)map
Remove ads

Мерыда (ісп.: Mérida, поўная назва Santiago de los Caballeros de Mérida) — горад на захадзе Венесуэлы. Сталіца і найбуйнейшы горад штата Мерыда. Насельніцтва каля 300 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 500 тыс.

Хуткія факты Мерыда, Краіна ...

Горад размешчаны ў горнай даліне на вышыні 1630 м паміж хрыбтамі, якія ўваходзяць у горную сістэму Кардыльера-дэ-Мерыда (частка Анд). Месца размяшчэння самай высакагорнай (найвышэйшы пункт 4765 м) і другой па даўжыні ў свеце (12,5 км) канатнай дарогі Teleférico de Mérida, з якой адкрываецца від на пік Балівар.

Remove ads

Гісторыя

Першы раз Мерыда была заснаваная нелегальна ў 1558 г. іспанцам Хуанам Радрыгесам Суарэсам, які назваў яе Сант’яга-дэ-Лос-Кабальерас-дэ-Мерыда. З-за адсутнасці дазволу іспанскай кароны на будаўніцтва горада Суарэс быў арыштаваны і адпраўлены ў Багату. Напярэдадні вынясення смяротнага прысуду іспанец знік і схаваўся ў Трухільё (Венесуэла), дзе атрымаў палітычны прытулак. Другі заснавальнік Мерыды, Хуан дэ Мальданада, валодаў неабходным дазволам.

Мерыда, якая знаходзіцца ў атачэнні гор, доўгі час была правінцыйным горадам. За некалькі стагоддзяў здарылася ўсяго некалькі знамянальных падзей: моцны землятрус 1820 года і двухразовы візіт Сімона Балівара па шляху ў Калумбію і пры вяртанні ў Каракас.

Remove ads

Асаблівасці

Thumb
  • Мерыда — універсітэцкі горад, дзе вучыцца каля 40 000 студэнтаў.
  • У горадзе налічваецца 28 гарадскіх паркаў — больш, чым у любым іншым горадзе Венесуэлы.
  • Кожны год у Мерыдзе праводзіцца фестываль Ферыя дэль Соль.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads