Флавія Максіма Фауста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Флавія Максіма Фауста
Remove ads

Фла́вія Ма́ксіма Фау́ста (лац.: Flavia Maxima Fausta; Рым, 289 ці 290 — Рым, 326) — жонка Канстанціна I Вялікага ў 307326 гадах, дачка рымскага імператара Максіміяна, маці Канстанціна II, Канстанцыя II і Канстанта.

Хуткія факты Флавія Максіма Фауста, рымская імператрыца[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Каб умацаваць саюз з Максіміянам, Канстанцін I ажаніўся з Фаустай і прызнаў яе брата Максенцыя ў якасці аўгуста.

Фауста мела дачыненне да звяржэння свайго бацькі. У 310 годзе Максіміян вырашыў уцягнуць дачку ў змову супраць яе мужа, але яна расказала пра змову Канстанціну, і забойства не ўдалося. У тым жа годзе Максіміян скончыў жыццё самагубствам.

Канстанцін вельмі паважаў Фаусту, і ў 323 годзе ёй быў дадзены тытул аўгусты, да гэтага яна насіла тытул «Найвысакародная дама» (лац.: Nobilissima Femina). Але ў 326 годзе Фауста была забіта Канстанцінам. Паводле некаторых крыніц, яна абвінаваціла сына Канстанціна Крыспа ў гвалце, і Канстанцін пакараў таго смерцю. Але калі высвятлілася яго невінаватасць, Канстанцін пакараў смерцю Фаусту, «сапхнуўшы яе ў гарачую ваду ў бане»[2]. Паводле паведамлення Філасторгія яна была абвінавачана ў пралюбадзействе з нейкім Курсорам[3]. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Фауста жадала пазбавіцца ад Крыспа, з прычыны таго, што ён быў супернікам у барацьбе за ўладу для яе сыноў. Пазней Канстанцін аддаў Фаусту праклёну памяці (damnatio memoriae). Характэрна, што яе сыны, калі сталі імператарамі, пакінулі гэты праклён у сіле.

Remove ads

Зноскі

  1. (not translated to grc) Νέα Ἱστορία — 0444.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19904212'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q226858'></a>
  2. Аўрэлій Віктар. Выманні. XLI.12.
  3. Філасторгій. II. 4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads