Канстанцін II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін II
Remove ads

Флавій Клаўдзій Канстанцін (лац.: Flavius Claudius Constantinus; 316, Арль — 340, Альза) — сын Канстанціна Вялікага, рымскі імператар-суправіцель у 337—340 гадах.

Хуткія факты рымскі імператар, Нараджэнне ...
Thumb
Партрэт Канстанціна II на залатым солідзе
Remove ads

Біяграфія

Канстанцін верагодна нарадзіўся ў Арлі ў 316 годзе і як яго браты быў хрысціянінам. Яго маці лічылася Фауста, аднак гэта сцвярджэнне немагчыма, паколькі дакладна вядома, што ў жніўні таго ж года яна нарадзіла Канстанцыя II. У такім разе Канстанцін II быў сынам іншай жанчыны, а такім чынам і незаконнанароджаным. У 317 годзе ён быў абвешчаны цэзарам разам са сваімі зводным братам Крыспам. У 323 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць сарматаў, атрымаўшы тытул «Сармацкі Найвялікшы». У 326 годзе ён быў намінальна прызначаны камандзірам гальскіх легіёнаў пасля смерці свайго зводнага брата Крыспа. Відаць Канстанцін атрымаў перамогу над алеманамі, з прычыны таго, што мянушку «Алеманскі» з’яўляецца на яго надпісу ў 328 годзе. У 332 годзе Канстанціна паслалі камандуючым на Дунай ваяваць з вестгоцкім кіраўніком Арыярыхам у адказ на просьбу сармацкіх і вандальскіх плямёнаў, для якіх той уяўляў пагрозу. Рымскае войска атрымала сур’ёзную перамогу, нанясучы цяжкія страты варварам і захапіўшы шматлікіх палонных, у тым ліку і сына правадыра. У 333 годзе Канстанціна II перавялі ў Аўгусту Трэвіраў ахоўваць рэйнскую мяжу. Да 335 года Канстанцін быў жанаты, але імя яго жонкі невядома.

У гады, якія папярэднічалі смерці бацькі, займаў пасаду суддзі ў Галіі. Пасля смерці бацькі і забойства стрыечных братоў атрымаў пры падзеле імперыі гальскую прэфектуру. У выніку спрэчкі, якая ўзнікла ў Канстанціна з-за ўладання Афрыкай і Італіяй з братам Канстантам, разгарэлася вайна. У бітве пры Альзе, каля Аквілеі ў 340 годзе, Канстанцін прайграў бітву і загінуў. Ён быў адданы праклёну памяці.

Remove ads

Зноскі

1. Любкер Ф. Constantinus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 337–338.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads