Фламінга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фламінга
Remove ads

Фламінга (Phoenicopteriformes) — атрад птушак.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня да 150 см, маса да 4,5 кг. Апярэнне рыхпае, мяккае, у дарослых белае з ружовымі адценнямі да чырвонага, канцы крылаў чорныя. Дзюба вялікая, сагнугая пад вуглом. На языку і краях над- і паддзюб'я рагавыя пласцінкі, з дапамогай якіх фламінга адцэджваюць з вады і мулу корм (малюскаў, рачкоў, чарвей, насенне і інш.). Шыя і ногі доўгія, пярэднія пальцы з плавальнай перапонкай.

Пашырэнне

Вядома 4 сямействы, з іх толькі 1 сучаснае (Phoenicopteridae), 3 роды, 6 відаў. Фламінга пашыраны ў субтропіках і тропіках, акрамя Аўстраліі. Жывуць на мелкаводдзях марскіх узбярэжжаў, салёных азёр. Утвараюць калоніі (да 25 тыс. пар). Найбольш вядомы фламінга звычайны, або чырванакрыл. Як залётныя асобныя птушкі адзначаны на Беларусі.

Асаблівасці біялогіі

Манагамы. Адкладваюць 1-3 яйцы.

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads