Фламінга звычайны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фламінга звычайны
Remove ads

Фламінга звычайны, фламінга ружовы (Phoenicopterus roseus) — птушка з роду фламінга.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 120—145 см, размах крылаў 130—165 см. Птушкі дасягаюць масы 3,4-4 кг. Самка меншая за самца.

Апярэнне ў дарослых самцоў і самак пяшчотна-ружовага колеру, крылы пурпурова-чырвоныя, махавыя — чорныя. Без пер’я — аброць і кольца вакол вачэй — чырвоныя. Дзюба ў асноўнай частцы — ружовая, на канцы — чорная. Маладыя птушкі бруднавата-шэрыя, з ружовым налётам. На кожнай назе па 4 пальцы. У палёце выцягвае шыю і ногі. Голас: гучнае, прарэзлівае «крок, грок», крыху падобнае да гогату гусей.

Remove ads

Пашырэнне

Арэал разарваны, з лакальнымі калоніямі ў паўднёвых Іспаніі і Францыі, на Сардзініі, узбярэжжах Каспійскага мора, у Малой і Паўднёвай Азіі, на захадзе Пакістана, у Афрыцы, на астравах Зялёнага Мыса, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, на Антыльскіх і Галапагоскіх а-вах. Сустракаецца ў дэльтах рэк, неглыбокіх, часта салёных азёрах, па берагах марскіх заток або на астравах сярод разліваў вады.

Паўднёвыя папуляцыі — аселыя, еўрапейскія — часткова аселыя, сярэднеазіяцкія — пералётныя, астатнія — аселыя. Залятае ў большасць еўрапейскіх краін, нават у Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю. У некаторыя гады сустракаецца часцей (гэта могуць быць птушкі, якія ўцяклі з няволі). На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Месца зімовак: паўднёвае ўзбярэжжа Каспійскага мора, Блізкі Усход, Паўднёвая Еўропа, Афрыка, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Гняздуе калоніямі. Гняздо — куча, выступаючая з вады, зробленая з ілу і водных раслін. Латок без высцілкі.

Яйкі (2-3) авальна-падоўжаныя з завостраным канцом, аліўкава-зялёныя з налётам вапны. Памеры: 88,5 х 54,5 мм[1].

Падвіды

  • Ph. r. roseus — Паўднёвая і Усходняя Еўропа, Сярэдняя Азія, Малая Азія, паўднёвы захад Індыі, Афрыка;
  • Ph. r. ruber — цэнтральная частка Паўночнай Амерыкі, архіпелаг Галапагос.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2015. Праверана 15 ліпеня 2014.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads