Феліцыян Піліп Валадковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Феліцыян Піліп Валадковіч (1697—1778) — царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Уніяцкі епіскап холмскі і белзскі (з 1730), епіскап уладзімірскі і берасцейскі (з 1756), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1762).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван» зменены. Быў сынам менскага стольніка Дамініка Алаіза і Тэрэзы з Янішэўскіх[1].
Займаў шэраг царкоўных пасадаў, з 1753 быў каад'ютарам мітрапаліта кіеўскага Фларыян Грабніцкага, потым зрабіўся мітрапалітам.
Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі спрабаваў звінаваціць Феліцыяна Піліпа Валадковіча ў злоўжываннях, аднак Ватыкан абвясціў невінаватасць уладыкі (1770). Нягледзячы на гэта, цкаванне мітрапаліта з боку ўладаў Рэчы Паспалітай працягвалася да канца яго жыцця.
Стрыечны дзед Тадэвуша Рэйтана, пасла ад Новагародскага ваяводства ВКЛ на сойм 1773-75 гг.
Remove ads
Зноскі
- Genealogia rodziny Wołodkowicz (польск.)(недаступная спасылка). Genealogia (18 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2014. Праверана 29 ліпеня 2015.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads