Форвардар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Форвардар
Remove ads

Форвардар — лесанарыхтоўчая машына для перавозкі бярвён ад месца валкі лесу да склада ці лесавоза. У адрозненне ад тралёвачнай машыны, якая валачэ бярвёны па зямлі, форвардар пагружае іх цалкам з дапамогай маніпулятара, што дазваляе пазбегнуць пашкоджанняў бярвён і глебы пры перавозцы. Форвардары выпускаюцца з гумавымі шынамі або гусеніцамі. Існуюць як варыянты форвардараў на базе трактароў, так і цалкам спецыялізаваныя машыны.

Thumb
Пагрузка бярвён на форвардар
Вываз бярвён форвардарам на базе трактара МТЗ-82 «Беларус» у Эстоніі, 2021
Thumb
Форвардар Амкадор

Звычайна выкарыстоўваюцца разам з харвестарамі для лесанарыхтоўкі па так званай скандынаўскай тэхналогіі, пры якой ссечанае дрэва ператвараецца ў гатовы сартымент ужо на месцы валкі.

Сярод вытворцаў форвардараў — такія кампаніі як Caterpillar, John Deere, Komatsu, Ponsse. У Беларусі вытворчасцю форвардараў займаюцца Амкадор, Мінскі трактарны завод і Мазырскі машынабудаўнічы завод.[1][2][3]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads