Франк Рыберы
французскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франк Білаль Рыберы (фр.: Franck Bilal Ribéry; нар. 7 красавіка 1983, Булонь-сюр-Мэр, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2006—2014). Па веравызнанні мусульманін.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў камандзе «Булонь», якая гуляла ў другой французскай лізе. У наступным сезоне перайшоў класам ніжэй у «Алімпік» з Алеса. Некаторы час не гуляў у футбол з-за фінансавых праблем, і некалькі месяцаў працаваў дарожным рабочым. У сезоне 2003/04 выступаў за «Брэст», у 2004 перайшоў у «Мец». Затым перайшоў у «Галатасарай» (2005), які неўзабаве пакінуў з-за нявыплаты заробку, у складзе клуба выйграў Кубак Турцыі. Франк перайшоў на правах свабоднага агента ў «Марсель» (2005—2007).
«Баварыя»
7 чэрвеня 2007 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт за рэкордныя для клуба 25 мільёнаў еўра. Рыберы атрымаў футболку пад нумарам 7, якая вызвалілася па завяршэнні кар’еры Мехмета Шоля, легенды клуба, у канцы сезона 2006/2007. Рыберы паказаў сябе як шматбаковы і хуткі паўабаронца, які забяспечваў шматлікімі пасамі двух форвардаў клуба: Міраслава Клозэ і Луку Тоні.
У маі 2019 года стала вядома, што Рыберы пакіне «Баварыю» па заканчэнні сезона разам з іншым шматгадовым іграком мюнхенцаў Ар’енам Робенам[3].
Апошнія гады
У жніўні 2019 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Фіярэнцінай»[4]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2020/21.
У верасні 2021 года далучыўся да «Салернітаны»[5], якая пасля доўгага перапынку вярнулася ў Серыю A. Стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2021/22 дапамог ёй захаваць месца ў элітным дывізіёне. У сезоне 2022/23 перастаў выхадзіць на поле з-за траўмы, і ў кастрычніку 2022 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[6].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2004—2006 гадах выступаў за моладзевую зборную Францыі.
27 мая 2006 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць Мексікі (1:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. Удзельнічаў у чэмпіянаце свету 2006 года, дзе забіў адзін гол (зборнай Іспаніі), са зборнай дайшоў да фіналу турніру.
Пазней удзельнічаў у чэмпіянаце свету 2010, чэмпіянатах Еўропы 2008 і 2012. Быў уключаны ў заяўку зборнай Францыі на чэмпіянат свету 2014, аднак з-за траўмы быў вымушаны прапусціць турнір. Пасля гэтага ў жніўні 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.
Remove ads
Дасягненні
«Галатасарай»:
- Уладальнік Кубка Турцыі: 2005
«Марсель»:
- Пераможца Кубка Інтэртота: 2005
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (9): 2008, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Германіі (6): 2008, 2010, 2013, 2014, 2016, 2019
- Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2007
- Уладальнік Суперкубка Германіі (4): 2012, 2016, 2017, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
Францыя:
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2006
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads