Франсуа Байру

французскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Франсуа Байру
Remove ads

Франсуа Рэнэ Жан Люсьен Байру (фр.: François René Jean Lucien Bayrou; нар. 25 мая 1951 года ў Бардэры, Атлантычныя Пірэнеі, Францыя) — французскі палітык і пісьменнік, Прэм’ер-міністр Францыі з 13 снежня 2024 года.

Хуткія факты Франсуа Байру, Міністр адукацыі і навукі Францыі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і дробных фермераў. У 1974 годзе скончыў Універсітэт Бардо III, дзе вывучаў класічную літаратуру. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам у сярэдняй школе.

У 1982 годзе пачаў сваю палітычную кар'еру, стаўшы дэпутатам рады дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі. З 1986 па 1993 год, а таксама з 1997 па 1999 і з 2002 па 2012 год быў дэпутатам Нацыянальнага сходу Францыі ад гэтага дэпартамента.

З 1993 па 1997 год займаў пасаду міністра адукацыі Францыі, правёў шэраг рэформаў у сістэме адукацыі. У 1998 годзе быў абраны старшынёй "Саюза за французскую дэмакратыю" (UDF), правацэнтрысцкага палітычнага руху, заснаванага ў 1978 годзе.

У 2007 годзе, пасля атрымання 18,57% галасоў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, заснаваў новую цэнтрысцкую партыю — "Дэмакратычны рух" (MoDem). Ён таксама з'яўляецца сустаршынёй Еўрапейскай дэмакратычнай партыі.

У маі 2017 года атрымаў пасаду міністра юстыцыі ў першым урадзе Эдуара Філіпа, але ў чэрвені таго ж года сышоў у адстаўку ў сувязі са скандалам, звязаным з меркаваным фіктыўным наймам памочнікаў еўрадэпутатамі ад яго партыі.

13 снежня 2024 года быў прызначаны прэм'ер-міністрам Францыі прэзідэнтам Эманюэлем Макронам. 23 снежня 2024 года быў сфарміраваны яго ўрад.

Таксама вядомы як аўтар некалькіх гістарычных прац, у тым ліку біяграфіі караля Генрыха IV.

Жанаты, мае шасцёра дзяцей і дванаццаць унукаў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads