Мішэль Барнье

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мішэль Барнье
Remove ads

Мішэль Барнье (фр.: Michel Barnier, нар. 9 студзеня 1951(1951-01-09)[1][2][…], Ла-Тронш[d]) — французскі кансерватыўны палітык. Міністр замежных спраў Францыі з 31 сакавіка 2004 па 5 чэрвеня 2005 года. Еўрапейскі камісар па ўнутраным гандлі з 9 лютага 2010 года. Прэм’ер-міністр Францыі з 5 верасня 2024 года па 13 снежня 2025 года.

Хуткія факты Мішэль Барнье, Прэм’ер-міністр Францыі ...

Быў сябрам шэрагу партый галісцкага кола (UDR, RR, UMP і Рэспубліканцы), займаў некалькі пасад ва ўрадзе Францыі, у тым ліку міністра аховы навакольнага асяроддзя з 1993 па 1995 год, дзяржаўнага міністра па справах Еўропы з 1995 па 1997 год, міністра замежных спраў з 2004 па 2005 год, міністра сельскай гаспадаркі і рыбалоўства з 2007 па 2009 год.

На ўзроўні Еўрапейскага саюза быў еўракамісарам па ўнутраным рынку і паслугах з 2010 па 2014 год і віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай народнай партыі з 2010 па 2015 год. З кастрычніка 2016 года па лістапад 2019 года быў галоўным перамоўшчыкам ад ЕС у Мэтавой групе па падрыхтоўцы і правядзенні перамоваў са Злучаным Каралеўствам у адпаведнасці з артыкулам 50 Дамовы аб Еўрапейскім саюзе, затым з 2019 па 2021 год кіраўніком Мэтавай групы Еўрапейскай камісіі па сувязях са Злучаным Каралеўствам.

У жніўні 2021 года абвясціў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты Францыі на выбарах 2022 года, але яму не ўдалося атрымаць дастатковую падтрымку на кангрэсе рэспубліканцаў у 2021 годзе.

5 верасня 2024 года прэзідэнт Эманюэль Макрон прызначыў яго Прэм'ер-міністрам Францыі.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads