Франсуа Дарлан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франсуа Дарлан (фр.: François Darlan; 7 жніўня 1881 — 24 снежня 1942, Алжыр) — французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адмірал флоту (1939).
У флоце з 1902. З снежня 1936 начальнік Марскога Генштаба. Падчас 2-й сусветнай вайны з жніўня 1939 галоўнакамандуючы ВМФ. Пасля паразы Францыі з чэрвеня 1940 года марскі міністр ва ўрадзе А. Петэна. З лютага 1941 г. віцэ-прэзідэнт Савета міністраў ўрада Вішы, міністр абароны, замежных і ўнутраных спраў. Заключыў шэраг пагадненняў з фашысцкай Германіяй і Італіяй. З красавіка 1942 г. галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі ўрада Вішы. Пасля высадкі англа-амерыканскіх войскаў у Паўночнай Афрыцы ў лістападзе 1942 аддаў загад французскім войскам аб спыненні супраціву саюзнікам, а затым аб уступленні французскіх узброеных сілаў у барацьбу супраць фашысцкіх дзяржаў. 14 лістапада абвясціў сябе вярхоўным камісарам Францыі ў Паўночнай Афрыцы і утварыў Дзяржаўны савет. Забіты французскім манархістам.
Remove ads
Зноскі
- Francois Darlan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jean Louis Xavier François Darlan // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- François Darlan // Brockhaus Enzyklopädie
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads