Франсуа Дзювалье

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франсуа Дзювалье
Remove ads

Франсуа Дзювалье (гаіц. крэольск.: Franswa Divalye, фр.: François Duvalier, вядомы таксама як «Тата Док»; 14 красавіка 1907, Порт-о-Прэнс, Гаіці — 21 красавіка 1971) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Гаіці.

Хуткія факты Франсуа Дзювалье, прэзідэнт Гаіці[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў медыцынскі факультэт універсітэта Гаіці (1932) — адсюль і яго вядомая мянушка — «Тата Док». У 1947—1949 намеснік міністра працы, у 1949—1950 міністр працы і аховы здароўя. Адыграў пэўную ролю ў барацьбе з тыфам, дзякуючы чаму стварыў сабе добрую рэпутацыю. 3 1957 лідар Партыі нацыянальнага адзінства (з 1963 Адзіная партыя рэвалюцыйнага і ўрадавага дзеяння). 3 1957 прэзідэнт Гаіці.

Абвясціў сябе ведзьмаком вуду і правадыром мёртвых («Баронам Суботай»), выклікаючы ў насельніцтва містычны страх. Ён абапіраўся на тантон-макутаў — добраахвотніцкія фарміраванні, якія ўзамен на права рабаваць і забіваць знішчалілі тых, хто быў заўважаны ў палітычнай нядобранадзейнасці. У самога «Таты Дока» ў прэзідэнцкім палацы была ўласная камера катаванняў.

Усе бізнесмены вострава павінны былі выплачваць «добраахвотныя ахвяраванні» ў яго фонд. Таксама кроў суайчыннікаў ён ператварыў у даход: два разы на месяц у ЗША з Гаіці адпраўлялі 2500 літраў донарскай крыві. ЗША выкарыстоўвалі Дзювалье ў якасці процівагі Кубе. Да таго ж «Тата Док» стварыў спрыяльыя ўмовы для дзейнасці амерыканскіх кампаній. Джон Кенэдзі аднак даў зразумець, што трываць «Тату Дока» не збіраецца. У адказ Дзювалье зрабіў ляльку вуду і стаў публічна пратыкаць яе іголкай, абяцаючы амерыканскаму прэзідэнту страшную смерць. Над «Татам Докам» пасмейваліся да таго часу, пакуль Джона Кенэдзі не застрэлілі ў Даласе.

У 1964 правёў праз Нацыянальны сход канстытуцыю, паводле якой абвясціў сябе «пажыццёвым прэзідэнтам» і ўстанавіў рэжым дыктатуры, праводзіў палітыку рэпрэсій, пераследаваў апазіцыю. Пост прэзідэнта перадаў сыну Жан-Клоду Дзювалье. За час кіравання сям’і Дзювалье было знішчана не менш за 50 тысяч гаіцянцаў, больш за 300 тысяч вымушаны былі эміграваць[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Francois Duvalier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. François Duvalier // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2019. Праверана 9 красавіка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads