Мічыганскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мічыганскі ўніверсітэт (англ.: University of Michigan) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ан-Арбар у штаце Мічыган, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў заснаваны ў 1817 годзе ў Дэтройце і пераехаў у Ан-Арбар у 1837 годзе. У цяперашні час універсітэт мае кампусы ў трох гарадах Мічыгана: Ан-Арбар, Дырбарн і Флінт.
Універсітэт лічыцца адным з лепшых дзяржаўных універсітэтаў у ЗША, а таксама адным з самых багатых. Адной з прычын такой сітуацыі з'яўляецца надзвычай высокая плата за навучанне для студэнтаў, якія паходзяць не са штата Мічыган, якія складаюць каля 30% ад агульнай колькасці студэнтаў вучэльні.
Мічыганскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША і характарызуецца высокім узроўнем выкладання. Ён займае другое ці трэццяе месца ў рэйтынгу лепшых дзяржаўных універсітэтаў краіны або ад дваццаць другога да дваццаць пятага, калі браць пад увагу прыватныя ўніверсітэты. У сусветным рэйтынгу ўніверсітэт займае месца паміж шостым і васемнаццатым.
Remove ads
Структура
- Каледж літаратуры, навукі і мастацтваў
- Каледж інжынерыі
- Каледж фармацыі
- Каледж архітэктуры і горадабудаўніцтва
- Школа медыцыны
- Школа права
- Школа стаматалогіі
- Школа музыкі, тэатра і танца
- Школа медсястрынства
- Школа магістратуры
- Школа дзяржаўнага кіравання
- Школа адукацыі
- Школа бізнесу
- Школа экалогіі і ўстойлівага развіцця
- Школа грамадскага здароўя
- Школа сацыяльнай працы
- Школа інфармацыі
- Школа мастацтва і дызайну
- Школа кінезіялогіі
Remove ads
Некаторыя знакамітыя выпускнікі
- Джэральд Форд — прэзідэнт ЗША
- Рауль Валенберг — дыпламат, Праведнік сусвету, вядомы ратаўнік яўрэяў падчас Халакосту
- Луіза Чыконэ — спявачка, вядомая пад сцэнічным псеўданімам "Мадонна"
- Лары Пэйдж — прадпрымальнік, сузаснавальнік кампаніі Google
- Стэнлі Коэн — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
- Джэром Карле — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Пол Мілграм — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Маршал Нірэнберг — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
- Х’ю Дэвід Політцэр — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Роберт Шылер — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Рычард Смелі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Сэмюэл Тынг — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Томас Хакл Уэлер — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads