Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян
Remove ads

Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян (фр.: François-René, vicomte de Chateaubriand; 4 верасня 1768, Сен-Мало — 4 ліпеня 1848, Парыж) — французскі пісьменнік і дыпламат, адзін з заснавальнікаў рамантызму ў французскай літаратуры.

Хуткія факты Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, Амбасадар Францыі ў Швецыі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1768 г. у брэтонскай дваранскай сям’і. Вучыўся ў Доле, Рэне і Дынане. У 1791 здзейсніў падарожжа ў Паўночную Амерыку. Падчас рэвалюцыі, вярнуўшыся ў Францыю, выступіў на баку каралеўскіх войскаў. У 1792—1800 знаходзіўся ў эміграцыі ў Англіі. Там ён напісаў і апублікаваў «Досвед аб рэвалюцыях» (1797), у якім крытычна ацэньваў рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі.

Вярнуўшыся ў 1800 ў Францыю, ён апублікаваў раман «Атала, або Любоў двух дзікуноў ў пустыні» (1801), аповесць «Рэнэ, або Следства запалу» (1802) і трактат «Геній хрысціянства» (1802). Апошні з’явіўся натхнёнай апалогіяй хрысціянства, не дагматычнай або багаслоўскай, а паэтычнай спробай паказаць, «што з усіх рэлігій, што існавалі, хрысціянская — самая паэтычныя, самая людская, самая спрыяльная свабодзе, мастацтвам і навукам; сучасны свет абавязаны ёй усім, ад земляробства да абстрактных навук, ад бальніц для бедных да храмаў, узведзеных Мікеланджэла і упрыгожаных Рафаэлем; … яна апякуецца геніем, ачышчае густ, развівае высакародны запал, дае думцы сілу, паведамляе пісьменніку выдатныя формы і мастаку дасканалыя ўзоры».

У 1803 Шатабрыян па запрашэнні Напалеона стаў французскім дыпламатам у Рыме, але праз год, пасля забойства герцага Энгіенскага, дэманстратыўна сышоў у адстаўку. У 1811 ён быў абраны членам французскай Акадэміі, а ў 1815 стаў пэрам.

У 1809 выйшаў у свет яго раман «Пакутнікі», які працягвае развіваць ідэі «Генія хрысціянства» і апавядае аб першых хрысціянах. Для напісання рамана Шатабрыян здзейсніў падарожжа па Грэцыі і Блізкім Усходзе.

Пасля ўзыходжання Бурбонаў Шатабрыян працаваў паслом у Берліне (1821), Лондане (1822), і Рыме (1829), у 1823—1824 быў міністрам замежных спраў. У 1830, пасля падзення Бурбонаў, ён канчаткова сышоў у адстаўку.

Пасля смерці былі выдадзены яго мемуары — «Замагільныя запіскі».

Remove ads

Зноскі

1. Francois Auguste Rene vicomte de Chateaubriand // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Chateaubriand // BD Gest’ Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118520237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118520237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

5. Французская акадэмія — 1635. Праверана 3 чэрвеня 2022.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads