Франсіска Ларга Кабальера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франсіска Ларга Кабальера (ісп.: Francisco Largo Caballero; 15 кастрычніка 1869 — 23 сакавіка 1946) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
У 1894-м уступіў у Іспанскую сацыялістычную рабочую партыю (ІСРП). У жніўні 1917 года ўваходзіў у камітэт, які кіраваў Усеагульнай палітычнай стачкай, за што быў прысуджаны да пажыццёвай катаргі. У 1918 годзе, пасля абрання ў картэсы, быў вызвалены. У 1918—1937 гадах займаў пасаду генеральнага сакратара Усеагульнага саюза працоўных (УСТ). У гады дыктатуры Прыма дэ Рывера (1923—1930) быў дзяржаўным саветнікам. У снежні 1930 года арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйным камітэце і падрыхтоўцы рэспубліканскага перавароту. Пасля звяржэння манархіі ў 1931—1933 гадах — міністр працы. У 1932—1935 — старшыня ІСРП. У 1934 годзе пасля кастрычніцкага паўстання быў зноў арыштаваны і знаходзіўся ў турме да 1936-га. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў быў з верасня 1936 па май 1937 прэм’ер-міністрам і ваенным міністрам урада Народнага Фронту; заняўшы гэтыя пасады, стаў паступова пераходзіць на пазіцыі антыкамунізму. У 1937-м быў выведзены з урада і адхілены ад кіраўніцтва УСТ і ІСРП. У студзені 1939 года эміграваў у Францыю. У 1943—1945 гадах знаходзіўся ў нямецкім канцлагеры, адкуль вызвалены Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Зноскі
- Francisco Largo Caballero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Francisco Largo Caballero // Brockhaus Enzyklopädie
- http://elpais.com/diario/1978/04/09/espana/260920822_850215.html Праверана 30 кастрычніка 2016.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads