Франс (спявак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франс (спявак)
Remove ads

Франс Епсан Уол (шведск.: Frans Jeppsson Wall, нар. 16 снежня 1998), вядомы пад псеўданімам Франс — шведскі спявак. Выйграў конкурс Melodifestivalen 2016, прадстаўляў Швецыю на Еўрабачанні 2016 з песняй «If I Were Sorry».

Хуткія факты Франс, Род дзейнасці ...
Remove ads

Жыццё і кар’ера

Першыя поспехі

Thumb
Франс у 2008 годзе

Франс нарадзіўся ў Істадзе, Правінцыя Сконэ, Швецыя. Ён стаў вядомы дзякуючы яго сумесным з рок-гуртом Elias хітам, прысвечаным футболу, у тым ліку хіту 2006 года «Who’s da Man»,[2] у гонар шведскага футбаліста Златана Ібрагімавіча.[3] Песня заставалася на вяршыні Sverigetopplistan, афіцыйнага шведскага хіт-парада, на працягу 13 тыдняў.[3]

Да Калядаў 2006 года, ён запісаў песню «Kul med Jul»,[4] якая дасягнула 24-га радка сярод топ-трыццаці хітоў Швецыі.[5]

Яшчэ адным поспехам Франса стаў хіт 2008 года «Fotbollsfest»,[6] песня ў падтрымку шведскай нацыянальнай футбольнай каманды.[7]

Melodifestivalen і Еўрабачанне 2016

Пасля некалькіх гадоў адсутнасці ў чартах, Франс вярнуўся для ўдзелу ў конкурсе Melodifestivalen 2016, каб дамагчыся права прадстаўляць Швецыю ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 з песняй «If I Were Sorry»,[8][9] якую сумесна напісалі Оскар Фагельстрём, Мікаэл Саксэль, Фрэдрык Андэрсан і сам Франс. Ён выканаў яе падчас апошняга, чацвёртага паўфіналу ў горадзе Еўле і трапіў непасрэдна ў фінал.[9][10]

Адразу пасля выканання песні, быў выдадзены сінгл, які стаў вельмі папулярным і заняў першы радок у шведскім топ-лісце Sverigetopplistan ужо на першым тыдні пасля выхаду.[11] Песня таксама ўвайшла ў так званыя «Spotify Viral charts» у Швейцарыі, Тайвані, Ісландыі, Уругваі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Нарвегіі, Францыі, Даніі, Турцыі і Германіі.[12] 12 сакавіка 2016 года Франс выйграў фінал конкурсу Melodifestivalen 2016, набраўшы 156 балаў, і будзе прадстаўляйць Швецыю ў фінале конкурсу Еўрабачанне 2016, які пройдзе 14 мая 2016 года ў Стакгольме.[13][14]

Ва ўзросце 17 гадоў, Франс стаў самым маладым пераможцам шведскага конкурсу Melodifestivalen за апошнія 33 гады, і другім сымым маладым за ўсю гісторыю конкурсу, пасля спявачкі Каролы, якой было 16 гадоў падчас яе перамогі ў 1983 годзе.[15]

Remove ads

Асабістае жыццё

Бацька Франса — Марк — нарадзіўся ў Нігерыі ў сям’і нігерыйскай маці і бацькі-англічаніна.[16] Маці Франса — шведка. У выніку ён выхоўваўся, размаўляючы на англійскай і шведскай мовах.[17] Франс пражыў значную частку свайго жыцця ў Лондане, дзе ва ўзросце 15 гадоў на працягу года вывучаў музыку.[18][19] У яго ёсць сястра-двайнятка.[20]

Дыскаграфія

Альбомы

Больш інфармацыі Назва, Падрабязнасці ...

Сінглы

У якасці лідзіруючага выканаўцы

Больш інфармацыі Год, Назва ...

У якасці выканаўцы-ўдзельніка

Больш інфармацыі Год, Назва ...

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads