Конкурс песні Еўрабачанне 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Конкурс песні Еўрабачанне 2016 (англ.: Eurovision Song Contest 2016; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2016; шведск.: Eurovisionsschlagerfestivalen 2016) — 61-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які адбыўся ў Стакгольме (Швецыя). Краіна стала пераможцай папярэдняга конкурсу «Еўрабачанне 2015», што прайшоў у Вене (Аўстрыя) з песняй «Heroes» у выкананні Монса Сельмерлёва, які набраў 365 балаў. Даты для абодвух паўфіналаў — 10 мая і 12 мая, фіналу конкурсу — 14 мая 2016 года. Швецыя прымала ў сябе конкурс шосты раз, краіне спатрэбілася 3 гады для таго, каб паўтарыць поспех 2012 года, дзе пераможцам стала Ларын. Конкурс праводзіла шведская нацыянальная тэлерадыёкампанія SVT пад кіраўніцтвам Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
Remove ads
Пераможцам у конкурсе Еўрабачанне 2016 стала Джамала, якая прадстаўляла Украіну. Яна выконвала песню «1944». Аўстралія і Расія занялі другое і трэцяе месца адпаведна.
У конкурсе ўзялі удзел 42 краіны. Пра гэта стала вядома 26 лістапада 2015 года. Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Украіна і Харватыя вярнуліся на конкурс. Краіна-дэбютант мінулага года Аўстралія працягвае свой удзел. Партугалія адмовілася ад удзелу ў дадзеным годзе, Румынію адхілілі з-за запазычанасцей перад Еўрапейскім вяшчальным саюзам, яшчэ 14 краін працягнулі няўдзел з мінулых гадоў.
«Еўрабачанне 2016» паглядзела каля 204 мільёны тэлеглядачоў, гэта на 5 мільёнаў больш, чым у мінулым 2015 годзе[5].
Remove ads
Месца правядзення


У ліпені 2015 года «Глобен-Арэна» была абрана мясцовай тэлерадыёкампаніяй пляцоўкай для правядзення «Еўрабачання».
«Эрыксан-Глоб» — гэта 85-мятровая арэна ў сталіцы Швецыі — Стакгольме, якая знаходзіцца ў мікрараёне Глобен-Сіці, створаным адмыслова для яе, а таксама найбуйнейшае сферычнае збудаванне ў свеце, месца правядзення канцэртаў і спартыўных мерапрыемстваў. Арэна можа адначасна змясціць 16 000 гледачоў.
Раней Швецыя праводзіла ў сябе Еўрабачанне пяць разоў: у 1975, 1985, 1992, у 2000 і ў 2013 гадах. Такім чынам, Швецыя праводзіць «Еўрабачанне» ў шосты раз, пры гэтым Стакгольм робіцца горадам-«гаспадаром» у трэці раз.
Выбар месца правядзення
24 мая SVT анансаваў першае магчымае месца правядзення конкурсу — Tele2 Arena у Стакгольму[6]. Аднак іншыя гарады таксама цікавіліся правядзеннем конкурсу[6]. Мальмё Арэна, якая прымала ў сябе конкурс 2013 года, у Мальмё 24 мая таксама падала заяўку на правядзенне конкурсу[6], але пазней адмовілася, таму што была недаступная за тыдзень да правядзення конкурсу[7].
Спачатку заяўкі на правядзенне конкурсу падавалі 12 гарадоў. Далей з 6 ухваленых заявак засталося 2 гарады — Гётэбарг и Стакгольм, паколькі гэтыя гарады адказвалі патрабаванням SVT. Канчатковае рашэнне было прынята тэлекампаніяй 8 ліпеня 2015 года[8][9]. Месцам правядзення Еўрабачання 2016 была прызначана «Глобен-Арэна» ў Стакгольму, якая прымала конкурс 2000 года[10].
Remove ads
Арганізацыя конкурсу
Змены ў правілах
17 лютага 2016 года афіцыйная суполка Еўрабачання ў Twitter абвясціла аб тым, што ў правілы конкурсу будуць унесены змены.
18 лютага Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў новы фармат аб'явы галасоў у фінале. Змены ўведзены, каб скараціць час працягу фінальнага шоу, а таксама зрабіць аб'яву вынікаў больш цікавай. Гэта самыя вялікія змены ў правілах конкурсу з 1975 года, калі была ўведзена сістэма 12 балаў».
Аб'ява вынікаў будзе адбывацца па сістэме, якая выкарыстоўваецца ў шведскім адборы на Еўрабачанне «Melodifestivalen». З 2016 года вынікі галасавання журы будуць аб'яўляцца асобна ад вынікаў галасавання тэлегладачоў. Спачатку абвеснікі з усіх краін-удзельнкаў аб'явяць толькі 12 балаў от журы (балы ад 1 да 10 будуць паказвацца на экране). Пасля вядучымі конкурсу будуць аб'яўлены агульныя балы тэлегладачоў, пачынаючы з краіны, якая атрымала найменшую колькасць балаў, і завяршаючы краінай, якая атрымала найвялікшую колькасць. Краіны якія занялі з 11-га да 26-га месца будуць паказаны на графіку. Вядучыя аб'явяць балы краін, якія занялі з 10-га да 1-га месца.[14]. Такім чынам пераможца стане вядомым толькі па заканчэнні аб'явы вынікаў[15][16].
З-за зменаў у правілах колькасць балаў павялічыцца, і таму замест 2320 балаў, якія былі аддадзены краінамі ў 2015 годзе, будуць аддадзены 4872 балаў, што болей чым у два разы перавышае колькасць балаў, у параўнанні з мінулым годам.
Remove ads
Фармат
Даты правядзення конкурсу ў 2016 годзе былі агучаны на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін-удзельніц, 16 сакавіка 2015 года ў Вене. Паўфіналы былі прызначаныя на 10 і 12 мая, фінал на 14 мая. 9 студзеня 2016 года была абвешчана дата лёсавання краін-удзельніц на паўфіналы, якая прайшла 25 студзеня ў Стакгольмскай ратушы. Ратуша таксама была аб'яўлена месцам цэрымоніі адкрыцця конкурсу[17].
Вядучыя

14 снежня шведская тэлекампанія SVT афіцыйна прадставіла вядучых. Імі сталі пераможца мінулага года Монс Сельмерлёў ды вядучая конкурсу 2013 года Петра Медэ[2].
Вялікая пяцёрка и паўфіналы
Рэпетыцыі краін «Вялікай пяцёркі» Еўрабачання і краіны-гаспадара конкурсу, Швецыі, былі паказаны ў паўфіналах конкурсу. Перавагай гэткага рашэння стала тое, што у гэтых краін (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя, Швецыя) з'явілася больш часу на рэпетыцыі. Гэта палепшыла якасць шоу і падрыхтоўку ўдзельнікаў. Таксама глядачы змаглі лепей азнаёміцца з песнямі краін, якія аўтаматычна з'яўляюцца фіналістамі.[18].
Удзельнікі
26 лістапада 2015 года было аб’яўлена, што ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 возьмуць удзел 43 краіны з агульнай колькасці 56 краін, якія маюць права удзелу, бо з’яўляюцца членамі Еўрапейскага вяшчальнага саюзу (ЕВС)[19]. Нягледзячы на выказаныя раней забароны, Аўстралія, якая дэбютавала ў 2015 годзе, працягнула ўдзел у конкурсе, хоць і не з’яўляецца еўрапейскай краінай, а таксама не з’яўляецца членам ЕВС.
Вяртанне

Балгарыя — 15 верасня 2015 года Балгарыя заявіла пра тое, што павяртаецца на конкурс у 2016 годзе[20]. Аднак 23 лістапада было аб’яўлена, што краіна яшчэ не прыняла канчатковага рашэння[21]. 26 лістапада быў зацверджаны канчатковы спіс удзельнікаў, сярод якіх была і Балгарыя[22].
Боснія і Герцагавіна — 15 верасня 2015 года Боснія і Герцагавіна пацвердзіла, што павяртаецца на конкурс пасля трохгадовага перапынку[23]. Аднак 9 кастрычніка 2015 года было абвешчана, што краіна не павернецца на конкурс, калі не атрымае фінансавай падтрымкі да канца кастрычніка 2015 года[24]. Тым не менш, 24 лістапада вяшчальнік аб’явіў аб тым, што Боснія і Герцагавіна возьме ўдзел у конкурсе[25].
Украіна — 25 мая 2015 года было аб’яўлена пра тое, што Украіна павяртаецца на конкурс. Апошні раз Украіна прымала ўдзел у 2014 годзе[26].
Харватыя — харвацкі вяшчальнік HRT выказаў здагадку, што Харватыя можа павярнуцца ў 2016 годзе і адправіць пераможца шоу «The Voice — Najljepši glas Hrvatske» у якасці ўдзельніка[27]. 26 лістапада быў зацверджаны канчатковы спіс удзельнікаў, сярод якіх была і Харватыя[22].
Адмова ад удзелу
Андора — вяшчальнік Андоры «RTVA» аб’явіў, што краіна не павернецца на конкурс з-за цяжкай фінансавай сітуацыі[28].
Люксембург — 4 чэрвеня 2015 года вяшчальнік Люксембурга RTL аб’явіў, што не павернецца на конкурс у 2016 годзе[29].
Марока — Марока адпраўляла дэлегацыю на конкурс 2015 года, але ў канчатковым спісе ўдзельнікаў краіны не было.
Манака — 21 ліпеня 2015 года вяшчальнік Манака Télé Monte Carlo (TMC) аб’явіў, што не павернецца на конкурс у 2016 годзе[30].
Партугалія — 7 кастрычніка 2015 года RTP аб’явіў, што Партугалія не будзе браць удзел у конкурсе 2016 года, таму што тэлеканал знаходзіцца ў працэсе рэструктурызацыі, але RTP спадзяецца павярнуцца на конкурс у 2017 годзе. Партугалія раней адмаўлялася ад удзелу у 2013 годзе з-за фінансавых праблем[31].
Румынія — 22 красавіка 2016 года Румынія была дыскваліфікавана з прычыны вялікай фінансавай запазычанасці перад Еўрапейскім вяшчальным саюзам[32].
Славакія — пасля таго як краіна ў 2015 годзе павярнулася на Еўрабачанне для маладых танцораў, вяшчальнік Славакіі RTVS меркаваў, што краіна можа павярнуцца і на асноўны конкурс[33]. Аднак 28 верасня было аб’яўлена, што краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе[34].
Турцыя — 7 лютага 2015 года Турцыя выказала жаданне вярнуцца на конкурс 2016 года[35]. Краіна байкатавала конкурс з 2013 года. Турцыя пацвердзіла ўдзел, аднак 2 кастрычніка TRT аб’явіў, што рашэнне аб вяртанні краіны на конкурс дагэтуль не прынята[36]. 3 лістапада было аб’яўлена, што Турцыя не павернецца на конкурс у 2016 годзе[37].
Дэбют, які не адбыўся
Казахстан — Даўно ідуць размовы аб удзеле на конкурсе Казахстана, які часткова знаходзіцца ў Еўропе. З 2008 года Казахстан штогод транслюе конкурс, але краіна не з’яўляецца членам ЕВС. У 2016 годзе тэлеканал «Хабар» падпісаў асацыяцыю з ЕВС, гэта дае магчымасць пачаць удзел у конкурсе, як і Аўстраліі, якая таксама з’яўляецца асацыяваным членам, але ў канчатковым спісе ўдзельнікаў краіны не было.
Рэспубліка Косава — Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Косава Петрыт Селімі заявіў у 2015 годзе, што Косава возьме ўдзел у Еўрабачанні ў наступным годзе. Вяшчальнік RTK не абверг, але і не пацвердзіў яго словы. Чакалася, што Косава прыме ўдзел у конкурсе, аднак 3 чэрвеня 2015 года Еўрапейскі вяшчальны саюз аб’явіў, што краіна не будзе ўдзельнічаць у конкурсе 2016 года.
Кітай — Прыватны вяшчальнік Кітая Hunan TV зацікаўлены ў тым, каб удзельнічаць у конкурсе. Вяліся перамовы з Еўрапейскім вяшчальным саюзам аб магчымасці ўдзелу Кітая. ЕВС, у сваю чаргу, заявіў: «Мы адкрытыя і заўсёды радыя новым элементам у кожным Еўрабачанні». Чакалася, што Кітай прыме ўдзел у конкурсе, але ЕВС у Твітэры заявіў, што краіна ўсё ж не будзе ўдзельнічаць у конкурсе, але, магчыма, такі шанец будзе ў будучым. Кітай транслюе конкурс з 2013 года. У 2015 годзе краіна транслявала 2 паўфіналы Еўрабачання 2015 і ў жывым эфіры а 3:00 по мясцовым часе фінал музычнага конкурсу на тэлеканале Hunan TV.
Ліван — 16 кастрычніка 2015 было аб’яўлена, што, магчыма, Ліван дэбютуе на конкурсе 2016 года, аднак гэтага не сталася.
Ліхтэнштэйн — Пасля многіх няўдалых спроб дэбютаваць (асабліва ў 2014—2015 гг.) нацыянальны вяшчальнік 1FLTV заявіў, што гатовы адправіць прадстаўніка сваёй краіны ў 2016 годзе. Але 16 верасня 2015 было аб’яўлена, што Ліхтэнштэйн не дэбютуе на конкурсе 2016 года.
Фарэрскія астравы — Фарэрскі штотыднёвик «Партал» паведаміў, што мясцовая тэлекампания Kringvarp Føroya (SVF) даследавала магчымасць удзелу ў Еўрабачанні ў 2016 годзе, плануючы стаць членам ЕВС, але прапанова была адхілена, бо Фарэрскія астравы з’яўляюцца часткай Даніі. Міністр адукацыі Фарэрскіх астравоў Б’ёрн Калсё падтрымаў ідэю ўдзелу, заявіўшы: «Каб удзельнічаць у конкурсе, патрэбна, каб ААН вызнала нашую краіну незалежнай. Але мы маглі б гэта пераадолець, бо маем цвёрдыя намеры ўдзельнічаць. Усё залежыць ад SVF: паказаць ЕВС, што яна можа быць паўнапраўным членам нароўні з іншымі краінамі-удзельнікамі».
Выканаўцы, якія вярнуліся
Балгарыя: Полі Генава (Еўрабачанне 2011 — 12 месца ў паўфінале)
Боснія і Герцагавіна: Дзін (сумесна з Далал Мідхат Талакіч і Аной Руцнэр) (Еўрабачанне 2004 — 9 месца)
Ісландыя: Грэта Салоумэ (Еўрабачанне 2012, у дуэце з Йоунсі — 20 месца)
Літва: Донні Монтэл (Еўрабачанне 2012 — 14 месца)
Македонія: Каліёпі (Еўрабачанне 1996 — не прайшла кваліфікацыйны этап, Еўрабачанне 2012 — 12 месца)
Мальта: Іра Лоско (Еўрабачанне 2002 — 2 месца)
Чарнагорыя: Боян Йовавіч (у складзе групы «Highway») (Еўрабачанне 2005, у складзе групы «No Name» ад
Сербіі і Чарнагорыі — 7 месца)
Remove ads
Лёсаванне
Лёсаванне па паўфіналах прайшло 25 студзеня 2016 года ў Стакгольмскай ратушы. Вядучымі былі Аляксандра Паскаліду ды Іёван Радамір — шведскі тэлевядучы і абвеснік Еўрабачання 2004 и 2006 гадоў. Акрамя таго ў гэты дзень былі аб'яўлены афіцыйныя дэвіз і лагатып конкурсу.
На першым этапе лёсавання было вырашана, у якіх паўфіналах будуць галасаваць краіны «Вялікай пяцёркі» і краіна-гаспадар. У сувязі з просьбай нямецкага тэлеканала ARD Германіі дазволілі галасаваць у другім паўфінале без лёсавання. Па просьбе шведскага канала SVT Швецыя выступала ў першым паўфінале. Размеркаванне астатніх краін сталася паводле лёсавання.[38] Гл. табліцу ніжэй.
На другім этапе 37 краін-удзельнікаў былі размеркаваны па 2-х паўфіналах. 18 краін трапілі ў першы паўфінал і 19 — у другі. Рзмеркаванне адбывалася наступным чынам: Першыя 6 краін (па адной краіне з кожнага кошыка), «выцягнутыя» у выніку лёсавання, павінны ўдзельнічаць у першым паўфінале, наступныя 6 краін — у другім паўфінале. Потым працэс паўтараўся некалькі разоў. Па заяве камісіі, Ізраіль выказаў просьбу, удзельнічаць у другім паўфінале, таму што дата правядзення супадала з днём памяці ў краіне. Аднак Ізраіль па выніках лёсавання і так патрапіў у другі паўфінал, таму дадатковых вырашэнняў не спатрэбілася. У табліцы ніжэй паказана чарговасць «выцягвання» краін-удзельнікаў.[38]
Румынія павінна была выступаць у другім паўфінале пад нумарам 12, але была дыскваліфікавана. Антон Овідыў павінен быў выконваць песню «Moment of Silence».
Remove ads
Першы паўфінал
Першы паўфінал адбыўся 10 мая 2016 года а 21:00 па летім цэнтральнаеўрапейскім часе. У ім узялі удзел 18 краін.
У табліцы ніжэй, 10 краін, якія вышлі ў фінал, вылучаны аранжавым колерам.
Размеркаванне месцаў
Галасаванне
Remove ads
Другі паўфінал
Доугі паўфінал адбыўся 12 мая 2016 года а 21:00 па летім цэнтральнаеўрапейскім часе. У ім узялі ўдзел 18 краін. У табліцы ніжэй, 10 краін, якія выйшлі ў фінал, вылучаны аранжавым колерам.
Размеркаванне месцаў
Галасаванне
Remove ads
Фінал
У мінулым годзе ў фінале ўдзельнічалі 27 краін, таму што Аўстралія сумесна з «Вялікай пяцёркай» и Аўстрыяй трапіла адразу ў фінал. З 2016 года фінал абмежаваны 26 краінамі[91]. Так, у фінале конкурсу 2016 года ўдзельнічалі 26 краін: па 10 краін з кожнага паўфінала, краіны «Вялікай пяцёркі» (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя), краіна-гаспадар гэтага года — Швецыя.
Размеркаванне месцаў
Галасаванне
26 краін, якія ўдзельнічалі ў фінале, размешчаны ў табліцы парадкова зверху ўніз у парадку выступу.
42 краіны, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, размешчаны ў слупках злева направа, у алфавітным (лацінскі) парадку.
Вынікі галасавання журы намаляваны ў радку з белым фонам, вынікі галасавання гледачоў намаляваны ў радку з жоўтым фонам.
Лепшыя і горшыя вынікі вылучаныя зялёным і чырвоным колерамі адпаведна.
![]() | ![]() | ![]() | ||||||||
Злева направа: Джамала, пераможца конкурса «Еўрабачанне 2016» (Украіна); Дамі Ім, якая заняла 2-е месца (Аўстралія); Сяргей Лазараў, які заняў 3-е месца (Расія) |
Remove ads
Звязаныя падзеі
Прэмія OGAE

OGAE (фр. Organisation Generale des Amateurs d’Eurovision; англ. General Organisation of Eurovision Fans) — штогадовая і традыцыйная прэмія некамерцыйнай арганізацыі, якая праводзіць галасавання сярод сваіх клубаў[101]. Галасаванне пачалося 29 красавіка і скончылася 2 мая.
Ніжэй прадстаўлены ТОП-5 краін[102]:
Прэмія Марсэля Безансона
Прэмія Марсэля Безансона была створана падчас Еўрабачання 2002 у Таліне (Эстонія) шведскім прадзюсарам і прадстаўніком Швецыі на Еўрабачанні 1992 Крыстэнам Б'ёркманам і ўдзельнікам гурта «Herreys», які перамог на Еўрабачанні ў 1984 годзе, у гонар стваральніка конкурсу Еўрабачанне Марсэля Безансона. Прэмія даецца ў трох катэгорыях: прэмія прэсы, прэмія кампазітараў і прэмія ўдзельнікаў. Вынікі конкурсаў 2016 года прыведзены ў табліцы:
Прэмія Барбары Дэкс

Барбара Дэкс — прадстаўніца Бельгіі на конкурсе песні Еўрабачанне 1993. Нягледзячы на выдатнае выкананне, было адзначана, што сукенка і макіяж моцна сапсавалі агульны выгляд, і спявачка заняла апошняе месца, атрымаўшы ўсяго 3 балы[103].
У 1997 годзе зацверджана аднайменная прэмія, якая ўручаецца штогод ўдзельніку Еўрабачання, які мае самы недарэчны вобраз. Вызначэнне пераможца штогод праводзіцца сайтам EurovisionHouse.nl. Прагаласаваць за аднаго з канкурсантаў можа любы ахвотнік[103].
У гэтым годзе прэмія адзначыла свой дваццацігадовы ювілей. ТОП-5 удзельніказ паказаны ў табліцы ніжэй[104]:
Remove ads
Інцыдэнты
Спроба пераглядзець вынікі галасавання
Вынікі галасавання і тэлегледачоў былі вельмі розныя, гэта прывяло да таго, што з’явілася некалькі петыцый з патрабаваннямі пераглядзець вынікі і змяніць правілы галасавання. Еўрапейскі вяшчальны саюз разглядзеў адну з петыцый, якая з’явілася на сайце Change.org, але 17 мая 2016 года афіцыйна заявіў, што не мае права адмяніць рэзультаты галасавання.[105].
Забарона на сцягі
29 красавіка 2016 года Косава ды Іспанія выступілі са змяненнем правілаў аб выкарыстанні сцягоў спрэчных тэрыторый[106]. Былі забаронены сцягі Палестыны, тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», сцяг крымскіх татар і сцяг Крыма, сцяг Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра, сцяг Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, сцяг ДНР, сцяг ЛНР, сцяг Краіны Баскаў і сцяг Нагорнага Карабаха[107][108].
Былі дазволены сцягі 42 краін-удзельніц конкурса 2016 года, краін, якія нядаўна бралі ўдзел у конкурсе, такіх як Турцыя, Партугалія і Румынія, а таксама сцяг Еўрасаюза, вясёлкавы сцяг ды сцягі краін, якія ўваходзяць у ААН[108].
Нягледзячы на гэта, 10 мая пад час другога паўфіналу Івета Мукучан, прадстаўніца Арменіі на конкурсе, разгарнула сцяг Нагорнага Карабаха. У сувязі з гэтым арганізатары конкурсу рашуча асудзілі паводзіны Мукучан[109] і прыгразілі Арменіі санкцыямі, назваўшы інцыдэнт «сур’ёзным парушэннем» забароны на палітычныя паведамленні. У выпадку паўторнага парушэння забароны будзе ўзнята пытанне аб вызначэнні санкцый і аб дыскваліфікацыі краіны з конкурсу[110].
Палітызацыя
У дачыненні да спявачкі Джамалы паступалі выказванні пра палітызаванасць яе песні «1944», аднак ЕВС неаднаразова абвяргаў падобныя заявы. Пасля перамогі на конкурсе спявачка заявіла, што лічыць няправільным казаць аб наяўнасці палітыкі ў яе песні, нягледзячы на тое, што да конкурсу неаднаразова сама заяўляла аб наяўнасці такога кантэксту ў сваёй песні[111].
Remove ads
Цікавыя факты
Арганізацыя ды інтэрвал-акты
- пад час правядзення конкурсу «Глобен-Арэна» прасела на 3,5 сантыметра.
- У фінале конкурсу ў інтэрвал-акце быў паказаны відэаролік «42 гады шведскай музыкі ў чатырох хвілінах».
- У фінале конкурсу выступіў вядомы амерыканскі спявак Джасцін Тымберлейк з дзвюма песнямі. Удзел быў прымеркаваны да першага паказу Еўрабачання ў ЗША.
- Таксама ў фінале на сцэну выйшла пераможца «Дзіцячага Еўрабачання 2015» Дэстыні Чукуньерэ.
Вынікі конкурсу
- Упершыню не трапілі ў фінал Грэцыя і Боснія і Герцагавіна; адначасова Чэхія ўпершыню прайшла ў фінал.
- Швейцарыя другі год запар заняла апошняе месца ў паўфінале, а Германія другі год запар заняла апошняе месца ў фінале.
- У другім паўфінале Балгарыя заняла 5 месца, а ў фінале - 4, абыйшоўшы Бельгію і Літву, якія занялі ў другім паўфінале адпаведна 3 і 4 месцы.
- Эстонія з'яўляецца адзінай прыбалтыйскай краінай, якая не прайшла ў фінал. З краін СССР у фінал таксама не прайшлі Беларусь и Малдова. Прадстаўнік Эстоніі ў паўфінале заняў апошняе месца, што стала горшым вынікам гэтай краіны за ўсю гісторыю ўдзелу.
- Па выніках галасавання журы найбольшую колькасць балаў набрала Аўстралія, па выніках галасавання гледачоў — Расія. У суме найбольшую колькасць балаў атрымала, і ў выніку перамагла Украіна.
Міжнароднае галасаванне і тэлетрансляцыя
Абвеснікі
Абвеснікі агучвалі толькі адзнакі 12 балаў (астатнія балы паказваліся на экране) у наступным парадку:[112][113].
Аўстрыя — Катарына Беловіч (ням. Katharina Bellowitsch)[114]
Ісландыя — Уннстэйдн Мануэль Стефаунсан (ісл. Unnsteinn Manuel Stefánsson
Азербайджан — Турал Асадаў (азерб. Tural Əsədov)
Сан-Марына — Ірол МС (італ. Irol MC)[115]
Чэхія — Даніэла Пісаржовіцава (чэшск. Daniela Písařovicová)
Ірландыя — Шынейд Кенэдзі (ірл. Sinéad Kennedy)
Грузія — Ніна Сублаці (груз. ნინა სუბლატი)[116]
- (Прадстаўніца Грузіі на конкурсе «Еўрабачанне 2015»)
Боснія і Герцагавіна — Івана Црногорац (бас. Ivana Crnogorac)
Мальта — Бэн Каміль (англ. Ben Camille)[117]
Іспанія — Хота Абрыль (ісп. Jota Abril)[118]
Фінляндыя — Юсі-Пекка Рантанэн (фін. Jussi-Pekka Rantanen)[119]
Швейцарыя — Sebalter (італ. Sebalter)[120]
- (Прадстаўнік Швейцарыі на конкурсе «Еўрабачанне 2014»)
Данія — Ула Эссендроп (дац. Ulla Essendrop)[121]
Францыя — Элод Госсюэн (фран. Élodie Gossuin)[122]
Малдова — Алівія Фуртунэ (румын. Olivia Furtună)
Арменія — Арман Маргаран (арм. Արման Մարգարյանը)
Кіпр — Лукас Хамацас (грэч. Λουκάς Χάματσος)
Балгарыя — Анна Ангелава (балг. Анна Ангелова)
Нідэрланды — Трэйнтье Остэрхёйс (нід. Trijntje Oosterhuis)[123]
- (Прадстаўніца Нідэрландаў на конкурсе «Еўрабачанне 2015»)
Латвія — Томс Грэвіньш (лат. Toms Grēviņš)[124]
Ізраіль — Офер Нахшон (іўрыт. עופר נחשון)[125]
Беларусь — Юзары (англ. Uzari)
- (Прадстаўнік Беларусі на конкурсе «Еўрабачанне 2015»)
Германія — Барбара Шёнэбергер (ням. Barbara Schöneberger)[14]
Расія — Нюша (англ. Nyusha)
Нарвегія — Элізабэт Андрэасэн (нарв. Elisabeth Andreassen)
- (Прадстаўніца Нарвегіі на конкурсе «Еўрабачанне 1985», «Еўрабачанне 1994» і «Еўрабачанне 1996»; пераможца «Еўрабачанне 1985»; прадстаўніца Швецыі на конкурсе «Еўрабачанне 1982»)
Аўстралія — Лі Лін Чын (англ. Lee Lin Chin)[126]
Бельгія — Умеш Вангавэр (нід. Umesh Vangaver)[124]
Вялікабрытанія — Рычард Осман (англ Richard Osman)[127]
Харватыя — Нявена Рэндэлі (харв. Nevena Rendeli)[128]
Грэцыя — Канстантынас Хрыстафору (грэч. Κωνσταντίνος Χριστοφόρου)[129]
- (Прадстаўнік Кіпра ка конкурсе «Еўрабачанне 1996», «Еўрабачанне 2002» і «Еўрабачанне 2005»
Літва — Угнэ Галадаускайте (літ. Ugnė Galadauskaitė)[130]
Сербія — Драгана Касьерына (серб. Драгана Косјерина)
Македонія — Дыяна Гогава (макед. Дијана Гогова)
Албанія — Андры Джаху (алб. Andri Xhahu)[131]
Эстонія — Даніэль Леві Вііналас (эст. Daniel Levi Viinalass)[132]
Украіна — Андрэй Данілка (Верка Сярдзючка) (укр. Андрiй Данилко)
- (Прадстаўнік Украіны на конкурсе «Еўрабачанне 2007»)
Італія — Клаўдыя Андрэцці (італ. Claudia Andreatti)[133]
Польшча — Анна Попек (польск. Anna Popek)[117]
Славенія — Марьетка Вовк (славен. Marjetka Vovk)
- (Прадстаўніца Славеніі на конкурсе «Еўрабачанне 2015»)
Венгрыя — Чылла Татар (венг. Csilla Tatár)
Чарнагорыя — Даніэл Алібабіч (чарн. Danijel Alibabić )
- (Прадстаўнік Сербіі і Чарнагорыі на конкурсе «Еўрабачанне 2005»)
Швецыя — Джына Дзіраві (швед. Gina Dirawi)[134]
- (Вядучая «Мелодыфестывалена 2016»)
Каментатары
Краіны-удзельнікі
Аўстралія — Джулія Земіра (англ. Julia Zemiro) і Сэм Пэнг (англ. Sam Pang) (SBS, усе шоу)[135]
Аўстрыя — Эндзі Нол (англ. Andi Knoll) (ORF eins, усе шоу)[136]
Азербайджан — Азэр Сулейманлы (азер. Azər Süleymanlı) (ITV, усе шоу)[137]
Албанія — Эндры Джаху (албан. Andri Xhahu) (TVSH, RTSH HD, RTSH muzikë и Radio Tirana, усе шоу)[131][138]
Арменія — Авет Барсегян (арм. Ավետ Բարսեղյան) (Арменія 1 і Грамадскае радыё Арменіі, усе шоу)[139][140]
Беларусь — Яўген Перлін (Беларусь-1 и Беларусь-24, усе шоу)[141][142]
Бельгія — Нідэрландская: Пэтэр Ван дэ Вейре (нідэр. Peter Van de Veire) (één, усе шоу)[143]; Французская: Жан-Луі Лаэ (фран. Jean-Louis Lahaye) і Морын Луйс (фран. Maureen Louys) (La Une, усе шоу)[144][145]
Балгарыя — Елена Розберг (балг. Елена Розберг) і Георгій Кушваліеў (балг. Георги Кушвалиев) (БНТ 1 і БНТ HD, усе шоу)[146]
Боснія і Герцагавіна — Дзяян Кукрыч (бас. Dejan Kukrić) (BHT 1, BHT HD і BH Radio 1, усе шоу)[147]
Вялікабрытанія — Грэм Нортан (англ. Graham Norton) (BBC One, фінал); Скотт Мілз (англ. Scott Mills) і Мэл Гідройк (англ. Mel Giedroyc) (BBC Four, паўфіналы)[148][149]; Кен Брус (англ. Ken Bruce) (BBC Radio 2, фінал)[150]
Венгрыя — Габор Гундэль Такач (венг. Gábor Gundel Takács) (Duna TV, усе шоу)[151]
Германія — Пэтэр Урбан (ням. Peter Urban) (EinsFestival і Phoenix, паўфіналы; Das Erste, фінал)[152][153]
Грэцыя — Марыя Козаку (грэч. Μαρία Κοζάκου) і Йоргас Капудзідіс (грэч. Γιώργος Καπουτζίδης) (ERT1, ERT HD и ERT World, усе шоу)[154]
Грузія — Тута Чхеідзэ (груз. თუთა ჩხეიძე) (GPB First Channel, усе шоу)[155]
Данія — Оле Тёпхольм (дат. Ole Tøpholm) (DR 1, усе шоу)[156]
Ізраіль — Іўрыт: Субтытры іўрытам (Channel 1, 2-і паўфінал і фінал, 1-ы паўфінал з затрымкай); Арабская: Субтытры арабскай (Channel 33, 2-і паўфінал і фінал); Кобі Менора (іўрыт קובי מנורה), Ігі Ваксман (іўрыт איגי וקסמן) і Нэнсі Брандэс (88 FM, 2-і паўфінал і фінал)[125][157]
Ірландыя — Марці Уілан (ірлан. Marty Whelan) (RTÉ2, паўфіналы; RTÉ One, фінал); Ніл Доэрці (ірлан. Neil Doherty) і Збігнеў Залінскі (ірлан. Zbyszek Zalinski) (RTÉ Radio 1, 2-і паўфінал і фінал)[158]
Ісландыя — Гіслі Мартэйдн Бальдюрсан (іслан. Gísli Marteinn Baldursson) (RÚV, усе шоу)[159]
Іспанія — Хосэ Марыя Иньіга (іспан. José María Íñigo) і Джулія Варэла (іспан. Julia Varela) (La 2, паўфіналы; La 1, фінал)[160]
Італія — Філіпо Солібэла (італ. Filippo Solibello) і Марко Ардэманьі (італ. Marco Ardemagni) (Rai 4, паўфінал; Rai Radio 2, усе шоу)[161]; Федэрыка Русо (італ. Federico Russo) і Флавіо Інсіна (італ. Flavio Insinna) (Rai 1, фінал)[162][163]
Кіпр — Меліна Карагеоргіу (грэч. Μελίνα Καραγεωργίου) (RIK 1, RIK SAT, RIK HD і Trito Programma, усе шоу)[164]
Латвія — Валтэрс Фрыдэнбергс (лат. Valters Frīdenbergs) (усе шоу) і Томс Грэвіньш (лат. Toms Grēviņš) (фінал) (LTV, усе шоу)[165]
Літва — Дарыус Ужкурайціс (літ.. Darius Užkuraitis) (LRT, LRT HD і LRT Ladijas, усе шоу)[166]
Македонія — Караліна Петкоўска (макед. Каролина Петковска) (MRT 1, усе шоу)[167][168]
Мальта — Артур Каруана (англ. Arthur Caruana) (TVM, усе шоу)[169][170]
Малдова — Глорыя Горчаг (рум. Gloria Gorceag) (Moldova 1, Radio Moldova, Radio Moldova Muzical і Radio Moldova Tineret, усе шоу)[171][172][173]
Нідэрланды — Ян Сміт (нідэр. Jan Smit) і Корналд Маас (нідэр. Cornald Maas) (NPO 1, усе шоу)[174][175][176]
Нарвегія — Улаў Віксма Слэтан (нарв. Olav Viksmo Slettan) (NRK 1, усе шоу)[177]; Роні Брэдэ Осэ (нарв. Ronny Brede Aase), Сілье Рэйтан Норднэс (нарв. Silje Reiten Nordnes) і Маркус Экрэм Нэбі (нарв., Markus Ekrem Neby) (NRK3, фінал)[178]
Польшча — Артур Ожэх (польск. Artur Orzech) (TVP 1 і TVP Polonia, усе шоу; TVP Rozrywka і TVP HD, паўтор)[179]
Расія — Эрнэст Мацкявічус (рус. Эрнест Мацкявичюс) і Дзмітрый Губерніеў (рус. Дмитрий Губерниев) (Расія 1 і Расія HD, усе шоу)[180]
Сан-Марына — Лія Ф'ёрыё (італ. Lia Fiorio) Джыджы Рэстыва (італ. Gigi Restivo) (SMtv San Marino і Радыё Сан-Марына, усе шоу)[181]
Сербія — Драган Іліч (серб. Драган Илић) (RTS 1, RTS HD и RTS SAT, усе шоу)[182]
Славенія — Андрэй Хофер (славен.. Andrej Hofer) (RTV SLO2, 2-і паўфінал; RTV SLO1, фінал; Radio Val 202, 2-і паўфінал і фінал; Radio Maribor, все шоу)[183]
Украіна — Цімур Мірашнічэнка (укр. Тимур Мірошниченко) (UA:Перший, усе шоу), Таццяна Церахава (укр. Тетяна Терехова) («Эра», усе шоу) і Алена Зінчанка (укр. Олена Зінченко) (Radio Ukraine, усе шоу)[184]
Францыя — Марыан Джэймс (фран. Marianne James) і Джэры (фран. Jarry) (France 4, паўфіналы); Марыан Джэймс (фран. Marianne James) і Стэфан Берн (фран. Stéphane Bern) (France 2, фінал)[185]
Фінляндыя — Фінская: Міко Сільвеннойнэн (фін. Mikko Silvennoinen) (Yle TV2 і TV Finland, усе шоу)[119][186]; Санна Пірккалайнэн (фін. Sanna Pirkkalainen) і Йорма Хіетамякі (фін. Jorma Hietamäki) (Yle Radio Suomi, усе шоу)[187]; Шведская: Ева Франтц (швед. Eva Frantz) і Йохан Ліндрос (швед. Johan Lindroos) (Yle TV2, TV Finland, Yle Radio Vega, усе шоу)[188]
Харватыя — Душко Чурліч (харв. Duško Ćurlić) (HRT 1, усе шоу)[128]; і Златко Туркаль Туркі (харв. Zlatko Turkalj Turki) (HR 2, усе шоу)[189]
Чарнагорыя — Дражэн Бауковіч (чарн. Dražen Bauković) і Тамара Іванковіч (чарн. Tamara Ivanković) (TVCG 1 и TVCG SAT, усе шоу)[190][191]
Чэхія — Лібор Боучак (Libor Bouček) (ČT2, паўфінал; ČT1, фінал)[192][193]
Швейцарыя — Нямецкая: Свэн Эпінэй (ням. Sven Epiney) (SRF zwei, паўфінал; SRF 1 фінал); Пэтэр Шнайдэр (англ. Peter Schneider) і Габрыэль Вэттэр (англ. Gabriel Vetter) (SRF 1 і Radio SRF 3, фінал)[194]; Французская: Жан-Марк Рышар (фран. Jean-Marc Richard) і Нікола Танэр (фран. Nicolas Tanner) (RTS Deux, 2-і паўфінал і фінал)[195]; Итальянская: Кларыса Тамі (італ. Clarissa Tami) (RSI La 2, 2-і паўфінал)[196]; Кларыса Тамі (італ. Clarissa Tami) і Михеле Каробіё (італ. Michele «Cerno» Carobbio) (RSI La 1, фінал)[197]
Швецыя — Лотта Бромэ (швед. Lotta Bromé) (SVT 1, усе шоу)[198]; Караліна Норэн (швед. Carolina Norén) і Бьёрн Чьелльман (швед. Björn Kjellman) (SR P4, усе шоу)[199]
Эстонія — Эстонская: Марко Рейкоп (эстон. Marko Reikop) (ETV, усе шоу)[132]; Руская: Аляксандр Хобатаў (рус. Александр Хоботов) (ETV+, усе шоу)[200];
Краіны, якія не ўдзельнічалі
Казахстан — Дыяна Снегіна і Калдыбек Жайсанбай (Khabar TV, усе шоу)[201][202]
КНР — Куберт Лэунг (кіт. 梁翹柏) і У Чжоутун (кіт. 吳洲仝) (Hunan TV, усе шоу)[203]
Новая Зеландыя — Без каментароў (UKTV, фінал)[204]
Косава — TBA (RTK, усе шоу)[205]
Партугалія — Элдэр Рэйш (парт. Hélder Reis) (RTP, усе шоу)[206][207][208]
ЗША — Карсан Крэслі (англ. Carson Kressley) і Мішэль Колінз (англ. Michelle Collins) (Logo TV, фінал)[209][210]
Трансляцыя на мове жэстаў
Шведскае нацыянальнае тэлебачанне SVT прапанавата трансляцыю на міжнароднай мове жэстаў для паўфіналаў і фіналу конкурсу[211]. Выступы ўдзельнікаў і вядучых былі перакладзены сурдперакладчыкамі: Эбра Білен Базаран (Данія), Аміна Оуахід (Швецыя), Томі Рангсйе (Швецыя), Ксуейія Ренні Зашко (Швецыя), Лаіта Фахтула (Швецыя), Лаура Левінца Валіт (Літва), Павел Радыёнаў (Расія), Колбран Валкудацір (Ісландыя) і Рафаэль-Эвітан Громбелка (Германія)[212].
Нижэй прадстаўлены спіс краін-удзельнікаў, якія транслявалі конкурс на мове жэстаў:
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads