Францішак Бялінскі (1742—1809)

(1742—1809) пісар вялікі каронны From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Бялінскі (1742—1809)
Remove ads

Франці́шак Бялі́нскі (1742 — 24 кастрычніка 1809, Варшава) — генерал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асветнік, педагог, прыхільнік усеагульнай адукацыі. З шляхецкага роду Бялінскіх герба Юноша, сын Міхала Бялінскага.

Староста асецкі ад 1757, чэрскі ад 1760, падкаморы надворны Аўгуста III ад 1761, у 17651795 староста штумскі, у 1780 кандыдат у мазавецкія ваяводы, у 17841793 пісар вялікі каронны. Ад 1776 сябар Адукацыйнай камісіі. Прыхільнік асветы для ўсіх станаў і таксама для жанчын. Спрыяў увядзенню новых праграм адукацыі на польскай мове. Першым у Рэчы Паспалітай прапанаваў стварэнне адукацыйнае сеткі для кожнага стану (парафіяльныя школы — для сялян і мяшчан, ваяводскія — для шляхты; семінарыі для святароў). У 17801782 — сябар Пастаяннай Рады. У 1760 атрымаў Ордэн святога Станіслава, у 1785 — Ордэн Белага арла.

Падчас паўстання 1794 года генеральны камісар правіянту і фуражу з рангам генерал-маёра. Арганізоўваў забеспячэнне і ўзбраенне войска, фактычна быў галоўным кватармайстрам войска. Пазней узначаліў Генеральны Камісарыят, створаны 6 верасня 1794 Касцюшкам для кантролю забеспячэння ўсіх дывізій, раскватараваных пад Варшавай.

Быў жанаты з Крысцінай з князёў Сангушкаў, маршалкаўнай вялікай літоўскай. З ёй меў трое дачок і два сыны.

Remove ads

Літаратура

  • H. P. Kosk, Generalicja polska t. 1, wyd. Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads