Крэмэнэць

горад у Цярнопальскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Крэмэнэць
Remove ads

Крэ́мэнэць[1] (укр.: Кременець, Крем'янець), або Крэменец — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Крэмэнэцкага раёна. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Насельніцтва 20,7 тыс. чал. (2021). Знаходзіцца за 60 км ад Цярнопаля.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Крэменец згаданы пад 1226 годам у Іпацьеўскім летапісе, як горад Галіцка-Валынскага княства. У 1241 і 1254 гг. вытрымаў аблогу татараў.

З 1340 года ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.[2] У канцы XIV ст. пабудаваны Крамянецкі замак.[2] У 1438 годзе атрымаў Магдэбургскае права. У XV — 1-я пал. XVII ст. горад з’яўляўся значным рамесна-гандлёвым цэнтрам Валыні. У 1497 і 1500 гг. крымскія татары зруйнавалі Крэменец. У першай палове XVI ст. мелася 18 прыпісаных да Крамянецкага замка сёлаў і хутароў; у горадзе збудавалі касцёл.[2] З 1536 года ў валоданні Боны Сфорца. Станам на 1563 год у Крэменцы было 737 будынкаў, мяшчане атрымалі дазвол на пасярэдніцкі гандаль.[2] З 1565/66 года цэнтр Крамянецкага павета Валынскага ваяводства.

У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1572 годзе ў горадзе адбываліся 2 кірмашы на год, тут размяшчаўся найбольшы на Валыні склад солі. Станам на 1629 год у Крэменцы было 1224 будынкі.[2] У 1635 годзе ў горадзе працавала 6 цэхаў, якія аб’ядноўвалі 131 рамесніка.[2] У XVIIXVIII стагоддзях Крэменец з’яўляўся найбуйнейшым на Валыні цэнтрам вытворчасці сукна. У 1648 годзе казакі Максіма Крываноса захапілі Крэменец і зруйнавалі замак. У 1701 годзе крамянецкі староста Я. А. Вішнявецкі запрасіў у горада езуітаў, якія адкрылі тут калегіум (школа граматыкі пачала працаваць з 1712 года, паэтыкі і рыторыкі — з 1713 года).

Thumb
Горад і замак на малюнку Н. Орды

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў 1772 годзе ўскладзе Расійскай імперыі. З 1796 года цэнтр павета Валынскай губерні. У 1805 годзе ў Крэменцы адкрылася Вышэйшая Валынская гімназія.

З 1921 года ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве. З 1939 года ў складзе УССР. З 22 ліпеня 1941 па 18 сакавіка 1944 знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Краявід горада, 1-я пал. XIX ст.
  • 1629 — 6,7 тыс. чал.[2]
  • 1860 — 12 617 чал. (6450 мужчын і 6167 жанчын).[3]
  • 1972 — 20,3 тыс. чал.[4]
  • 1991 — 24,5 тыс. чал.[5]
  • 2009 — 23,9 тыс. чал.

Эканоміка

Працуюць цукровы, тытунёва-ферментацыйны, масласыраробны заводы, мэблевая фабрыка і іншыя.

Славутасці

Thumb
Выгляд цэнтру горада з гары Бона

Дзейнічае Крэмэнэцкі краязнаўчы музей.

  • Дом сям’і Юльюша Славацкага (XVIII ст.)
  • Замак на гары Бона (XIII ст.)
  • Жылы будынак «Блізняты» (XVII—XVIII стагоддзі)
  • Касцёл (1636, цяпер царква Св. Мікалая УПЦ МП) і кляштар францысканцаў (XVII ст.)
  • Касцёл Св. Ігнацыя Лаёлы і Станіслава Косткі (1731—1746, цяпер царква Праабражэння Гасподняга УПЦ КП) і калегіум езуітаў (XVIII ст.)
  • Касцёл Св. Станіслава
  • Манастыр Яўлення Гасподняга (1633)
  • Палац Дамброўскіх (XVIII ст.)
  • Царква і кляштар базыльянаў (1630)
Remove ads

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

  • Валянціна Адамовіч (нар. 1930) — украінскі літаратар, педагог, краязнавец.
  • Марк Кац (19141984) — польскі і амерыканскі матэматык яўрэйскага паходжання.
  • Таццяна Віталеўна Мікаелян (нар. 1948) — беларускі архітэктар.
  • Юрый Пакальчук (19412008) — украінскі пісьменнік і мовазнавец.
  • Юльюш Славацкі (18091849) — польскі паэт і драматург.
  • Айзек Стэрн (19202001) — амерыканскі музыкант.
Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads