Францішак Ксаверый Несялоўскі
(1771—1845) генерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Ксаверый Несялоўскі (18 снежня 1771, Ляхавічы, Новагародскі павет — 15 верасня 1845) — літоўскі і польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
З шляхецкага роду Несялоўскіх герба «Кошбак», сын апошняга ваяводы новагародскага Юзафа Несялоўскага і Катажыны Масальскай.
У 1785—1788 гадах навучаўся ў Галоўнай ваеннай школе ВКЛ у Вільні. З 1788 года палкоўнік і камандзір 6-га палка пяхоты войск ВКЛ. У вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года ўдзельнічаў у баях з расійскімі войскамі пад Берасцем, узнагароджаны крыжам «Virtuti Militari». Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі сышоў у адстаўку.
Браў удзел у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. Вызначыўся са сваім рэгіментам 7 мая 1794 года ў бітве пад Палянамі (каля Ашмян), у чэрвені — ліпені ў рэйдзе па Курляндыі. Атрымаў ад правадыра паўстання генеральскі чын. У верасні 1794 года трапіў у палон. У Гродне расійскі генерал Рапнін у адказ на просьбу бацькоў сустрэцца з арыштаваным прапанаваў прысягнуць на вернасць Кацярыне II, але Несялоўскі не пайшоў на кампраміс.
Вызвалены з’ехаў у Германію. Вярнуўся на Бацькаўшчыну ў 1796 годзе. У 1798 годзе абвінавачаны ў падрыхтоўцы новага паўстання і зняволены ў Вільні. Пасля вызвалення падтрымаў план А. Чартарыйскага адбудаваць дзяржаўнасць пад пратэктаратам Расіі. З 1807 года з складзе судова-адміністрацыйнай камісіі Віленскага ўніверсітэта.
У 1812 годзе падтрымаў Напалеона, уведзены ім у склад Ваеннага камітэта ў Вільні. Пазней у званні генерала брыгады прызначаны інспектарам пяхоты арміі і паспалітага рушэння ВКЛ. Разам з напалеонаўскай арміяй адступіў за мяжу.
У 1814 годзе пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь, прадаў родавыя маёнткі і выехаў у Польшчу. У арміі Каралеўства Польскага камандаваў пяхотнай брыгадай, у 1817 годзе сышоў у адстаўку. У 1830 годзе абраны паслом на сойм Каралеўства Польскага. Прымаў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў — намеснік губернатара Варшавы, камандзір брыгады пры абароне горада. Пасля задушэння паўстання арыштаваны падчас спробы ўцёкаў у Прусію і дэпартаваны ў Волагду.
Вызвалены ў 1833 годзе, Францішак вярнуўся ў свой маёнтак на Літве. Пахаваны парафіяльным касцёле ў Рыбітвах.
Remove ads
Зноскі
- Franciszek Ksawery Niesiołowski h. Korzbok // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 311. — 377 с.
- Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads