Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі
(1741—1806) кашталян пінскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі (каля 1735 — 1806) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Юзафа, унук Багдана Казіміра.
Суддзя земскі (1765), харужы (1773) і маршалак (1782) пінскі, у 1793 годзе заняў новаўтвораную пасаду пінскага кашталяна, якая пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай скасавана.
У 1794 годзе заснаваў мураваны касцёл у Луніне. У 1799 годзе набыў у Сапегаў маёнтак Чарлёну ў Гродзенскім павеце.
Сям’я
Меў сыноў Ануфрыя (1768—1841), маршалка пінскага (1799), Караля (1777—1860), маршалка пінскага (1802), Францішка Ксаверыя (1778—1846), міністра скарбу Царства Польскага (1821), і Гераніма (1779—1844).
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 211.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads