Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі

(1768—1841) маршалак шляхты Пінскага павета From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі (17681841) — дзяржаўны службовец.

Хуткія факты Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі, Маршалак шляхты Пінскага павета ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка[1].

У 1799—1802 гадах маршалак шляхты Пінскага павета. Стацкі радца (1800)[1].

У выніку падзелу атрымаў маёнтак Пагост (з мястэчкам), фальваркі і вёскі Данілаўка, Бакінічы Пінскага павета і 28170 злотых[1].

Thumb
Магіла Ануфрыя Друцкага-Любецкага

Памёр 16 ліпеня 1841 года ў Варшаве. Пахаваны 18 ліпеня ў катакомбах Паванзкоўскіх могілак.

Remove ads

Сям’я

У 1799 годзе ў Гелванах ажаніўся з Элеанорай Апалінарыяй з Жабаў (1784—1847), дачкой Тадэвуша Жабы (1750—1800) і Людвікі з Келпшаў.

Меў сына Станіслава Юзафа Ігната (архышчаны 9 мая 1809 г. ў Гарадзішчанскім касцёле). Губернскі сакратар. У шлюбе з Адэлаідай Святаполк-Мірскай[1].

А таксама дачок:

  • Тэрэза, у шлюбе з Казімірам Чудоўскім;
  • Паўліна, у шлюбе з Мікалаем Дактаровічам-Грабніцкім (1791—1866), віцебскім губернскім маршалкам;
  • Караліна, у шлюбе са Станіславам Шчыт-Неміровічам;
  • Марыя, у шлюбе з Ігнаціем Хлявінскім.
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads