Франц Іосіфавіч Валадзько

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Франц Іосіфавіч Валадзько (нар. 3 сакавіка 1922, Асвея, Віцебская вобласць) — беларускі мастацтвазнаўца, мастацкі крытык.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 сакавіка 1922 года ў вёсцы Асвея Віцебскай вобласці. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1967 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1].

З 1961 па 1968 год працаваў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1968—1975 — намеснікам дырэктара Рэспубліканскага Дома народнай творчасці. З 1964 года друкаваўся ў перыядычнай прэсе, пераважна па праблемах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1969 года[1].

Remove ads

Творчасць

Даследаваў і крытычна асвятляў пытанні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аўтар артыкулаў «Пралікі і здабыткі», «Мастацкія промыслы Беларусі», «Старэйшыя майстры керамікі», «Наваполацк — мастацкі воблік горада-81», «Не толькі дзеля прыгажосці», «Чалавек у інтэр’еры горада», «Дызайн і вытворчасць», «Аблічча вайны і вобраз Перамогі», «Выстаўка: колер ідэі і вобразаў». Пісаў творчыя партрэты мастакоў і нарысы для Беларускай энцыклапедыі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads