Франчэска Тоці
італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франчэска Тоці (італ.: Francesco Totti; нар. 27 верасня 1976, Рым) — італьянскі прафесійны футбаліст, нападнік. Усю кар’еру, з 1992 па 2017 год, выступаў за футбольны клуб «Рома», дзе доўгі час быў капітанам. У складзе рымскага клуба чэмпіён Італіі 2001 і пераможца Кубка Італіі 2007. Чэмпіён свету 2006 года і віцэ-чэмпіён Еўропы 2000 года ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, таксама гуляў на чэмпіянаце свету 2002 і чэмпіянаце Еўропы 2004 года. Двойчы, у 2001 і 2004 годзе, прызнаваўся найлепшым іграком года ў Італіі. Зрабіў вялікі ўнёсак у перамогу моладзевай зборнай Італіі на чэмпіянаце Еўропы 1995 года. У асноўнай камандзе дэбютаваў у 1998 годзе. Уваходзіць у спіс 125 найлепшых футбалістаў свету, названам легендарным бразільскім футбалістам Пеле ў сакавіку 2004 года. З дзейсных футбалістаў Тоці забіў больш за ўсіх галоў у Серыі A — 250 (станам на 1 лістапада 2016 года).
У маі 2017 года абвясціў, што па заканчэнні сезону пакідае «Рому»[2]. Некаторы час пакідаў магчымасць працягнуць кар’еру ў іншым чэмпіянаце, але ў ліпені 2017 абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на адміністрацыйную працу ў «Рому»[3].
Remove ads
Узнагароды
Дасягненні
- Уваходзіць у спіс ФІФА 100
- Чэмпіён Італіі 2001
- Уладальнік Кубка Італіі 2007, 2008
- Чэмпіён свету 2006
- Залатая буца 2007 года
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads