Фронт нацыянальнага выратавання

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фронт нацыянальнага выратавання
Remove ads

Фронт нацыянальнага выратавання (рум.: Frontul Salvării Naționale) - румынская палітычная арганізацыя, якая кіравала краінай са снежня 1989 па май 1990 года, калі ў краіне прайшлі ўсеагульныя выбары. Узнікла ў першыя дні пасля звяржэння Мікалае Чаўшэску і падзення сацыялістычнага рэжыму ў краіне ў выніку Румынскай рэвалюцыі. Пазней была пераўтворана ў палітычную партыю.

Хуткія факты Фронт нацыянальнага выратавання, Грашовая адзінка ...
Remove ads

Гісторыя

У 1989 гаду некаторыя члены РКП напісалі ліст Чаўшэску, дзе крытыкавалі яго злоўжыванні ўладай і эканамічную палітыку з вельмі левых пазіцый.

Гэты ліст атрымаў назву «Ліст шасці», таму што быў напісаны шасцю вядомымі членамі РКП.

Яно атрымала агалоску ў заходняй прэсе, перадавалася па радыё "Свабодная Еўропа", дзе яго стварэнне прыпісвалі падпольнай арганізацыі "Фронт нацыянальнага выратавання".


22 снежня 1989 г., арганізацыя была ўпершыню абвешчана Іонам Іліеску, яго прыхільнікі занялі тэлецэнтр у Бухарэсце, ён выступіў са зваротам і аб'явіў аб стварэнні арганізацыі пад назвай Фронт нацыянальнага выратавання. Была сфарміравана рада ФНВ.

На працягу 4 дзён Іліеску стварыў часовы ўрад, кіраўніком якога прызначыў Пятру Рамана, а сам стаў кіраўніком дзяржавы. Фронт меў шырокую базу прыхільнікаў, але ў асноўным у яго кіраўніцтва ўваходзілі апальныя функцыянеры РКП.

Thumb
Іён Іліеску (у цэнтры) разам з Думітру Мазілу (злева) і Пятры Раман (справа), 23 сьнежня 1989

27 снежня 1989 г. ФНУ аднавілі сістэму выбараў. Былі таксама адноўлены асноўныя румынскія партыі: нацыянальна-сялянская і нацыянальна-ліберальная.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads