Фрыдрых V Вітэльсбах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрыдрых V (ням.: Friedrich V, 26 жніўня 1596 — 29 лістапада 1632) — курфюрст Пфальцкі 1610—1623, кароль Чэхіі (Фрыдрых I) 1619—1620, сын і спадчыннік Фрыдрыха IV, курфюрста Пфальцкага, і Луізы Юліяны Аранскай, дачцэ Вільгельма Аранскага і Шарлоты Манпансье дэ Бурбон.
Remove ads
Біяграфія
Фрыдрых V атрымаў у спадчыну курфюрства Пфальц пасля смерці бацькі 19 верасня 1610 года. У 1618 годзе годзе пачалося чэшскае паўстанне супраць імператара Фердынанда II (т. з. Другая Пражская дэфенестрацыя), якое перарасло ў Трыццацігадовую вайну. Паўстанцы прапанавалі 28 верасня 1618 года Фрыдрыху карону Чэхіі, як лідару Евангелічнай уніі, заснаванай яго бацькам для абароны пратэстанцызму ў Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Фрыдрых прыняў прапанову і быў каранаваны 4 лістапада 1619 года, аднак хутка пацярпеў паражэнне ў бітве на Белай Гары (8 лістапада 1620 года), атрымаўшы мянушку Зімовы кароль. Ён заставаўся намінальна каралём Багеміі да 13 лістапада 1620 года. Пасля гэтага імперскія войскі ўварваліся ў яго асноўныя ўладанні — Пфальц. Імперскім эдыктам у 1623 годзе ён быў пазбаўлены ўладанняў і тытула. Да канца жыцця ён з сям’ёй знаходзіўся ў выгнанні.
Remove ads
Сям’я
Жонка: з 1613 Елізавета Сцюарт, дачка Якава I, караля Англіі, і Ганны Дацкай. Дзеці:
- Фрыдрых Генрых (1614—1629)
- Карл I Людвіг (1617—1680), па ўмовах Вестфальскага міру ў 1648 аднавіў тытул курфюрста.
- Елізавета (1618—1680)
- Руперт фон Шымерн (1619—1682), герцаг Камберленд
- Морыц (1620—1654)
- Луіза Галандзіна (1622—1709)
- Людвіг (1624—1625)
- Эдуард Пфальцкі (1625—1663)
- Генрыэта Марыя (1626—1651)
- Іаган Філіп Фрыдрых (1627—1650)
- Шарлота (1628—1631)
- Сафія (1630—1714); муж з 1658 Эрнст Аўгуст, курфюрст Гановера, маці Георга I, караля Вялікабрытаніі
- Густаў Адольф (1632—1651)
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- Frederik V van Bohemen // RKDartists
- Catalog of the German National Library Праверана 13 красавіка 2024.
- N. Geoffrey Parker Frederick V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Frederik V van Bohemen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118693522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- Lundy D. R. The Peerage
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads